Біятланістка Надзея Скардзіна чакае дзіця ад швейцарца Ягера

07.08.2019 / 16:29

Першынец з’явіцца ўвосень, хоць пара яшчэ не аформіла сваіх адносін.

Надзея Скардзіна сустракаецца са швейцарскім біятланістам Марцінам Ягерам, з якім пазнаёмілася падчас Алімпійскіх гульняў у Пхёнчхане ў 2018 годзе. Першынец у 34-гадовай спартсменкі павінен з’явіцца на свет у кастрычніку-лістападзе.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Надежда Скардино (@skardinon)

Надзея расказала tut.by, што для іх з Марцінам пакуль самае галоўнае, каб перыяд цяжарнасці прайшоў добра. Але біятланістка пацвердзіла, што і вяселле не за гарамі.

Стоп-кадр з фільма «Надзея Скардзіна. Жанчыны і спорт».

Nina.nn.by