Каментатар Павел Баранаў: Суддзя-жанчына зноў свісціць афсайд са спазненнем. Напэўна, гэта фізіялогія
14 жніўня тэлеканал «Беларусь 5» трансляваў матч на Суперкубак УЕФА, дзе гулялі каманды «Ліверпуль» і «Чэлсі», аднак увага да матча была асаблівай таму, што ўпершыню матч такога ўзроўню судзіла жанчына — францужанка Стэфані Фрапар.
15.08.2019 / 17:51
Павел Баранаў
На тое, што матч судзіць амаль жаночая брыгада, не раз звярнуў увагу і каментатар БТ Павел Баранаў разам са сваім калегам па эфіры, былым футбалістам Пятром Качурам. Толькі выказванні каментатараў былі дзіўнымі. Вось некаторыя з іх:
«Суддзя-жанчына зноў свісціць афсайд са спазненнем. Напэўна, гэта фізіялогія».
«Суддзя — жанчына, відавочна, захоча чымсьці запомніцца, таму, думаю, будзе чырвоная картка».
«Ніколі ў жыцці так, напэўна, не бегала Стэфані».
«Мара любой жанчыны — вызначыць межы ўплыву мужчыны».
«У жанчын бывае ўсякае».
«Вучоныя нарэшце зразумелі, што хоча жанчына, але яна ўжо перадумала».
Сам Павел Баранаў пакуль не патлумачыў, чым былі выкліканыя яго жарты.
Упершыню матч такога ўзроўню судзіла жанчына. Стэфані Фрапар вытрымала экзамен.