На вайсковым факультэце БДУІР упершыню будуць вучыцца дзяўчаты

20.08.2019 / 23:20

Вайсковы факультэт БДУІР упершыню прыняў на навучанне дзяўчат.

На чатыры выдзеленыя месцы прэтэндавалі дзевяць абітурыентак. Каб трапіць у лік курсантаў вайсковага факультэта ВНУ, дзяўчатам давялося прайсці некалькі медкамісій, тэстаў на прафпрыдатнасць, гутарак з псіхолагам і здаць нарматывы па фізпадрыхтоўцы.

Некаторыя з залічаных — выпускніцы кадэцкага вучылішча, іншыя выбралі вайскова-інфармацыйную спецыяльнасць за прэстыж і магчымасць падчас навучання сумясціць вывучэнне вайсковых і цывільных дысцыплін.

Валерыя Рымчонак.

Ангеліна Кудлач.

Дар'я Гарбачова.

Nashaniva.com