Італьянскі Vogue апублікаваў стылёвы ФОТАСЭТ, адзняты ў сценах БНТУ

12.09.2019 / 09:36

Так сталася, што фота, зробленае студэнткай Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Марыяй Галяк для афішы конкурсу «Міс БНТУ — 2019», трапіла ў анлайн-версію часопіса Vogue Italia.

Як расказала фатограф «Мінск-навінам», адзін здымак зроблены ў сталічным гандлёвым цэнтры. На ім аднагрупніца Марыі Алеся ля халадзільных камер з замарожанай рыбай.

Астатнія — падчас падрыхтоўкі да конкурсу ў актавай зале галоўнага корпуса ўніверсітэта. На здымку — студэнткі ўніверсітэта, удзельніцы конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства.

Nashaniva.com