Летась пасля перадабортнай кансультацыі 2000 беларусак усё ж вырашылі нараджаць

07.10.2019 / 17:42

Больш за 2000 цяжарнасцяў захавалі ў Беларусі ў 2018 годзе, дзякуючы передабортнаму кансультаванню. Пра гэта паведаміла начальніца аддзела медыцынскай дапамогі маці і дзецям Міністэрства аховы здароўя Людміла Лёгкая, перадае карэспандэнт БелТА.

«Передабортнае кансультаванне было ўведзена з 2014 года. Праца выбудавалася дастаткова добра. Пра гэта кажа вынік 2018 года, калі 22% жанчын, якія звярнуліся за штучным перарываннем цяжарнасці ў арганізацыі аховы здароўя, прынялі іншае рашэнне. Захавана больш за 2000 цяжарнасцяў. У далейшым нарадзіліся дзеці», — сказала Людміла Лёгкая.