Цырульнік Дар’і Домрачавай расказаў, як часта стрыжэцца чэмпіёнка і колькі каштуе яе стрыжка
Яўген Насановіч прызнаецца, што Дар’я Домрачава не адзіная «зорная» кліентка майстра, але біятланістка не здраджвае свайму майстру ўжо пяць гадоў.
05.11.2019 / 19:35
«Мы пазнаёміліся на здымках спартыўнага адзення. Мяне запрасіла фатограф, Даша была мадэллю. Звычайна я раблю прычоскі Дар’і на ўсе ўрачыстасці, якія яна наведвае. А стрыгчыся яна прыходзіць раз на чатыры месяцы», — расказаў Яўген Насановіч «Нашай Ніне».
Дарэчы, самая танная стрыжка ў Насановіча каштуе 50 рублёў.
«З Домрачавай грошы таксама бяру. Любая праца павінна аплачвацца, я так лічу», — кажа Яўген Насановіч.
Усе месцы на паслугі Яўгена распісаныя ў яго да канца года.