Буйны амерыканскі банк адмовіць у IPO кампаніям, у радзе дырэктараў якіх няма жанчын

24.01.2020 / 20:31

Буйны амерыканскі банк Goldman Sachs не будзе праводзіць IPO кампаній, у радзе дырэктараў якіх адны белыя мужчыны, распавёў гендырэктар банка Дэвід Саламон у каментары CNBC.

«З 1 ліпеня ў ЗША і Еўропе мы не збіраемся арганізоўваць першаснае размяшчэнне кампаній (IPO), у савеце дырэктараў якіх няма ніводнага нетыповага кандыдата, у прыватнасці жанчын», — сказаў Саламон.

Да 2021 года ў Goldman Sachs будуць патрабаваць, каб нетыповых кандытатаў у савеце дырэктараў было хаця б двое.

Nashaniva.com