«Дамы Дынама»: мінскі футбольны клуб стварае жаночую каманду

09.02.2020 / 10:25

«Дынама-Мінск» паведаміла, што ў структуры клуба створана жаночая футбольная каманда. Не сакрэт, што ў апошнія гады адным з прыярытэтных кірункаў развіцця сусветнага футбола з'яўляецца папулярызацыя і прасоўванне гульні №1 сярод жанчын, перакананыя ў клубе.

УЕФА, а таксама ФІФА падтрымліваюць і вітаюць ініцыятывы клубаў па развіцці жаночага футбола. У прыватнасці, з кожным годам аб'ём фінансавання ў дадзенай галіне нязменна павялічваецца. 

Каманда будзе заяўлена ў вышэйшую лігу чэмпіянату Беларусі, а таксама згуляе ў розыгрышы Кубка краіны. Яе галоўным трэнерам стаў Юрый Іванавіч Малееў.

Nashaniva.com