«Вароты майго горада заўжды адчыненыя». Беларуская мастачка намалявала іранічную карціну пра каранавірус
Мінская мастачка Надзея Леановіч намалявала карціну пра каранавірус у горадзе і суправадзіла іранічным подпісам: «Вароты майго горада заўжды адчыненыя».
17.03.2020 / 15:20
Тая самая карціна.
«Гэта як бы позірк праз вокны вакзала на горад, які я люблю. Я планавала з'ехаць на канікулы ў Санкт-Пецярбург, а цяпер я застаюся тут. І вірус тут», — расказвае пра карціну мастачка.
Надзея з сумам заўважае, што культурнае жыццё, сапраўднае жыццё для яе, спыняецца — адмяняюцца тэатры, музеі, канцэрты. Але яна працуе як і раней.
«Трэба толькі закупіць падрамнікаў, бо макароны ўжо ёсць», — жартуе дзяўчына.