15 белорусских книг, которые стоит почитать во время добровольного карантина
Пока кинотеатры и кафе посещать не рекомендуется, самое время засесть за книгу. «Наша Нина» с помощью экспертов подобрала самое интересное и актуальное в белорусской литературе, чтобы вам не скучать вечерами.
22.03.2020 / 11:23
Список помогали составлять литературовед Анна Кислицына, заведующая кафедрой белорусского литературы Лицея БГУ Марина Козловская, издатель Андрей Янушкевич, литературный критик Анастасия Грищук и филолог Анастасия Карнацкая.
Андрэй Федарэнка «Жэтон на метро»
Пра што: у кнізе разгортваеццца дэтэктыўны сюжэт. У цэнтры падзей — паэт Віктар Рак, якому прыносяць адрэдагаваць рукапіс і хочуць уцягнуць у сумніўную гісторыю.
Чаму чытаем?
Ганна Кісліцына: «Кніга напісаная ў жанры трылера, што, несумненна, будзе вельмі сугучна настроям чытачоў, якія цяпер і самі, падобна галоўнаму герою гэтага твора, жывуць у чаканні катастрофы. Але ці адбудзецца яна? Якой будзе?! Вось у чым інтрыга. Чытачу гэтага твора ўвесь час будзе здавацца, што ён разумее, чым усё скончыцца. Але не! Фінал абсалютна нечаканы».
Валеры Гапееў «І хай ніхто не пойдзе пакрыўджаным, або Грак і Монця Хрысцік»
Фота ivatsevichy.by.
Пра што: кажуць, гісторыя графа Монтэ Крыста — не прыдуманая Дзюма, а цалкам рэальная. Яна магла адбыцца і ў Беларусі. Гэты раман — пра здраду, гады палону і знявагі, бляск золата і халодную помсту, сяброўства і каханне.
Чаму чытаем?
Наста Карнацкая: «Новы раман Гапеева — выдатны выбар на часы каранціну, калі арганізм больш не можа ўспрымаць чарговыя эпізоды серыялаў. Гэта драматычная гісторыя пра тое, як людзі ідуць па галовах, каб дасягнуць сваёй мэты, і нават не задумваюцца, што могуць зламаць жыццё іншым. Гісторыя помсты і даравання, дзе дабро перамагае зло. У прадмове аўтар падкрэслівае, што на глыбіню кніга не прэтэндуе, але задавальненне і займальнае чытанне ён гарантуе».
Альгерд Бахарэвіч «Мае дзевяностыя»
Пра што: пра ліхія 90-я. Пісьменнік, чыя маладосць прыпала на гэты час, успамінае, як гэта было. Вольнае студэнцтва, літаратурная рэвалюцыя, Мінск і айчынынны панк-рок. Час нявызначанасці і час надзеі.
Чаму чытаем?
Андрэй Янушкевіч: «Гэта кніга пра беларускую рэальнасць. Яна заснаваная на фактах з жыцця пісьменніка, якія распавядае, як асабіста ён бачыць 90-я».
Ілля Сін «Libido»
Фота belcollegium.by.
Пра што: галоўная гераіня жыве ў правінцыйным постсавецкім горадзе. Яго насельнікі ізаляваныя ў сваіх камерах-адзіночках — разам з успамінамі, траўмамі мінулага і штучнымі каханкамі. Але неўзабаве нешта павінна адбыцца.
Чаму чытаем?
Наста Грышчук: «Чытаючы гэтую кнігу, трапіш у самаізаляцыю ў любым выпадку: свет галоўнай гераіні адасоблены ад так званай аб’ектыўнай рэчаіснасці, і ты ў гэты свет правальваешся з галавой. Падняўшы вочы ад апошняй старонкі, бачыш сябе і рэчы зусім іншымі вачыма. Калі гэта і не катарсіс, то перазагрузка адназначна. Да таго ж кніга ёсць анлайн у вольным доступе».
Ганна Янкута «Кот Шпрот і таямніца атракцыёнаў», «Кот Шпрот і зніклы мышамабіль»
Пра што: пра хлопчыка Алеся з Мінска і яго ката. А таксама сяброў — мышаў і прывідаў. Прыгоды гэтай кампанні адбываюцца ў Парку Чалюскінцаў і Батанічным садзе, дзе хаваецца шмат таямніц.
Чаму чытаем?
Наста Карнацкая: «Калі вы на каранціне з дзецьмі, то гэта нагода прыемна правесці час разам за чытаннем кнігі, якая зацікавіць як дзяцей, так і дарослых. Ганна Янкута напісала дзве гісторыі пра мінскага ката Шпрота. Ён жыве ў сям’і на завулку Калініна і сябруе з мясцовымі духамі, а таксама ўвесь час трапляе ў цікавыя гісторыі. Першая кніга для аматараў містычных гісторый, другая — для ўсіх, хто любіць загадкі і дэтэктывы».
Юлія Шарова «Вяртанне Ліліт»
Фота oz.by.
Пра што: Ліліт, першая жонка Адама, пакінула рай і не прыжылася ў пекле. Цяпер яна мусіць бясконца ўвасабляцца ў зямных жанчын і жыць сярод людзей. У рэшце рэшт Ліліт трапляе ў Беларусь. Тут яна сустракае журналіста газеты «Наша Нядоля», папулярную блогерку, якая вучыць жанчын абуджаць у сабе багіню, дэмана, які спакушае жанчын, і анёла, які ўдзень працуе праграмістам і складае гараскопы.
Чаму чытаем?
Андрэй Янушкевіч: «Падзеі адбываюцца ў сучасным Мінску, але кніга мае містычны ўхіл, які дазваляе параўноўваць яе са знакамітым раманам Міхаіла Булгакава «Майстар і Маргарыта».
Марыя Вайцяшонак «Альбом для цёткі Марылі»
Фота akademkniga.by.
Пра што: гэта зборнік найлепшых твораў пісьменніцы. Пакручасты лёс Марыі Вайцяшонак (яна нарадзілася ў высылцы на Алтаі, выхоўвалася ў дзіцячых дамах і толькі праз час змагла вярнуцца на малую радзіму бацькоў) даў ён вострае ўспрыманне свету і людзей.
Чаму чытаем?
Ганна Кісліцына: «Вельмі тоўстая кніга, дзе ёсць і проза, і паэзія, чытаць не перачытаць. Для такой літаратуры, сапраўды, патрэбны вылучаны час, бо апісаная тут вёска — гэта нейкі паралельны сусвет, не кожны да яго гатовы. Разам з тым трэба адзначыць, што тэксты Вайцяшонак асабіста для мяне ўвасабляюць беларускую нацыянальную ідэю, выдатна адлюстраваную прымаўкай: «Паміраць збірайся, а жыта сей».
Уладзімір Караткевіч «Каласы пад сярпом тваім»
Фота Паўла Хадзінскага, citydog.by.
Пра што: у цэнтры культавага рамана — шляхецкая сям’я Загорскіх, перадумовы паўстання 1863—1864 гадоў, адмена прыгоннага права. Сярод герояў твора ёсць і гістарычныя персанажы: Кастусь Каліноўскі, Тарас Шаўчэнка.
Чаму чытаем?
Марына Казлоўская: «Рэжым самаізаляцыі — акурат той час, калі можна спыніцца, выдыхнуць і дарабіць недаробленае. Калі вы вучыліся ў школе даўно або не мелі часу на рознае глупства кшталту чытання, сёння вы маеце добрую нагоду нарэшце прачытаць або перачытаць галоўную кнігу беларускай літаратуры ХХ стагоддзя, каб адчуць сябе сваім чалавекам на сваёй зямлі і прыгадаць, што беларус — гэта гучыць годна.
Калі «Каласы пад сярпом тваім» ужо прачытаныя, то ў чаканні Апакаліпсісу самы час звярнуцца да «Ладдзі Роспачы», дзе можна знайсці рэцэпт выжывання нават у іншасвеце, што казаць пра каранавірус».
Вольга Гапеева «Кэмэл-Трэвэл»
Пра што: наватарскі раман апісвае сусвет, дзе суіснавалі некалькі гімнаў, сталіцаў, ідэнтычнасцяў. Гэта гісторыя чалавечай крохкасці і даверу ў эпоху жуды і дэфіцыту не толькі прадуктаў, але і пачуццяў.
Чаму чытаем?
Наста Карнацкая: «Новы аўтабіяграфічны раман Вольгі Гапеевай можна параіць тым, хто гэты час самаізаляцыі плануе правесці ў адзіноце, бо кніга валодае тэрапеўтычнымі ўласцівасцямі. Вольга даследуе сваё дзяцінства, якое прыпала на часы апошняга дзесяцігоддзя СССР і станаўлення незалежнай беларускай дзяржавы. Праўда, у цэнтры ўвагі ў творы не грамадска-палітычны лад у краіне, а ўнутраны свет і самаідэнтыфікацыя гераіні».
Катажына Бонда. «Акулярнік»
Фота lohvinau.by.
Пра што: дзеянні адбываюцца ў падляшскім мястэчку Гайнаўка і наваколлі. На вяселлі мясцовага бізнэсоўцы знікае нявеста, а ў лясах пачынаюць знаходзіць чалавечыя парэшткі. Там, дзе гэта адбываецца, заўважаюць «акулярніка» — «мерседэс» з круглымі фарамі. Галоўны герой твора вымушаны пачаць сваё расследаванне, каб адвесці падазрэнне ад сябе. Адна з сюжэтных ліній расказвае пра забойства ў 1946 годзе некалькіх дзясяткаў сялян-беларусаў жаўнерамі Арміі Краёвай.
Чаму чытаем?
Ганна Кісліцына: «Яшчэ адна тоўстая кніга, якая, на жаль, вельмі хутка чытаецца. Раман напісаны на мяжы жанраў — гістарычнага і дэтэктыўнага. Тут суцэльная інтрыга — хто ж забойца? Але здзівіць чытача нават не хітразакручаны сюжэт, а глыбіня і сур’ёзнасць, з якой працуе аўтарка над гістарычным матэрыялам».
Павал Касцюкевіч «План Бабарозы»
Фота lohvinau.by.
Пра што: пра мінскага псіхатэрапеўта, які вымушаны выбіраць паміж каханай жанчынай і прабабуляй. Плюс у справу ўмешваюцца тры пацыенткі, якім былі выратаваныя жыцці. Адным словам, хронікі беларускага матрыярхату.
Чаму чытаем?
Марына Казлоўская: «У часе катастрофы толькі гумар здольны ўратаваць сусвет. Аматары падкачаць прэс смехам, сямейная сага Паўла Касцюкевіча — ідэальны выбар. Гэта выдатная іранічная проза, якая дазволіць вам зразумець, адкуль узяўся ён, «беларускі мужчына, чысты аб’ект кахання».
Сяргей Шапран «Беларускі гістарычны анекдот»
Пра што: пра тое, як Караткевіч паляпаў Машэрава ніжэй спіны, а Купала высадзіў з машыны Коласа ў чыстым полі. У кнізе сабраны міфалагізаваныя камічныя і драматычныя гісторыі з жыцця літаратаў, палітыкаў, культурных дзеячоў — ад Алексіевіч да Шушкевіча.
Чаму чытаем?
Наста Карнацкая: «Узняць настрой у гэтыя няпростыя часы, калі вакол толькі сумныя навіны, дапаможа зборнік гістарычных анекдотаў. Сяргей Шапран пятнаццаць гадоў збіраў пад адной вокладкай цікавыя, кур’ёзныя, анекдатычныя сітуацыі з жыцця вядомых беларускіх, і не толькі, асоб. Чытаць кнігу можна з любой старонкі, каб ад душы пасмяяцца, а потым вярнуцца да яе зноў, калі адчуеце патрэбу ў светлых і лёгкіх гісторыях».
Андрэй Адамовіча «Песня пра Цімура»
Фота januskevic.by.
Пра што: псіхадэлічная паэма ў прозе і дынамічны шпіёнскі трылер адначасова. У Варшаву выпраўляецца агент беларускага КДБ капітан Капейкін, каб адшукаць загадкавага паэта-камуніста Цімура Хоміча. І для гэтага яму трэба ўвайсці ў давер да багемных сяброў паэта.
Чаму чытаем?
Наста Грышчук: «Альтэрнатыва «Дэкамерону»: сучасная, лаканічная і вострая. Калі апошнім часам шмат думаеш пра смерць альбо, наадварот, больш не можаш пра яе думаць, Адамовіч — твой ідэальны кампаньён. Праўда, не ўсё тое весела, што смешна».
Андрэй Янушкевіч: «Андрэй Адамовіч у іранічнай форме распавядае пра жыццё-быццё нашай калялітаратурнай тусоўкі. Там сустрэнеш сярод галоўных герояў і Андруся Горвата, і Віктара Марціновіча, і Сяргея Календу, і Андрэя Хадановіча».
Людміла Рублеўская «Авантуры Пранціша Вырвіча»
Пра што: гэта цыкл кніг пра прыгоды небагатага шляхціца і збеглага вучня езуіцкага калегіума. Ён то вызвяляе сябра — полацкага доктара — з таемнага таварыства, якое праводзіць на людзях злачынныя аперацыі, то трапляе ў інтрыгі вакол трона Рэчы Паспалітай.
Чаму чытаем?
Марына Казлоўская: «Калі вы абралі для сябе рэжым хатняга навучання, але ўсведамляеце, што школьныя іспыты самі сябе не здадуць, у вас ёсць час пракачаць свае веды пра беларускае XVIII стагоддзе, прачытаўшы пяцікніжжа Людмілы Рублеўскай пра авантуры Пранціша Вырвіча. Напісана так хвацка, што адарвацца проста не зможаце. А калі пандэмія скончыцца, можна будзе завітаць у кінатэатр і з выглядам эксперта паглядзець нарэшце нацыянальнае кіно».
Альгерд Бахарэвіч «Сабакі Еўропы»
Фота lohvinau.by.
Пра што: пад вокладкай «антыбестселера» — шэсць вялікіх гісторый. Пра вёску Белыя Росы — 13, пра пабудову ідэальнай краіны Крыўя на востраве сярод мора, пра труп паэта ў танным берлінскім гатэлі. І вялікую загадку — як гэта ўсё звязана між сабой.
Чаму чытаем?
Марына Казлоўская: «Для прыхільнікаў інтэлектуальных галаваломак адна з самых значных кніг найноўшай беларускай літаратуры — «Сабакі Еўропы» Альгерда Бахарэвіча, кніга-лабірынт, дзе з асалодай можна блукаць не адзін тыдзень, вывучаюць новую мову, гэтым разам бальбуту. А калі рэжым самаізаляцыі скончыцца, варта паглядзець, як можна гэта паставіць на сцэне — Свабодны тэатр чакае!»
Наста Грышчук: «Калі яшчэ, як не цяпер. Час ёсць, магчымасць падумаць над прачытаным — таксама. Лічу, умовы самыя спрыяльныя для тых, хто яшчэ не».