Беларускія дызайнеры сталі выпускаць модныя маскі — па 8 рублёў за штуку ФОТЫ
30.03.2020 / 22:20
Беларускі брэнд Normal спецыялізуецца на адзенні для жанчын плюс-сайз. Але ў часы эпідэміі акрамя сукенак стаў адшываць і маскі.
Маскі шматразовыя, пасля выкарыстання іх трэба памыць і адпарыць. Тканіна — лён і бавоўна.
Дызайнеры дадаюць, што маскі не заменяць рэспіратары і падыходзяць для кароткатэрміновага карыстання, на дзве гадзіны. Напрыклад, для таго, каб выйсці ў краму ці праехаць у транспарце. Яны дапамогуць не дакранацца да твару і абараніць навакольных, калі вы чхаеце.
Прадаюць маскі па 8 рублёў (бясплатна можна атрымаць, калі замаўляеце іншы выраб).