«Ток» з Лівянтам: пра Карпенку, заробкі настаўнікаў і фальсіфікацыю выбараў
«Міністэрства адукацыі лічыць рэпетытараў ворагамі, а мяне — ворагам №1», — кажа Яўген Лівянт, самы вядомы рэпетытар краіны. Ён заснавальнік адукацыйнага цэнтра «100 балаў», выкладае фізіку і матэматыку.
11.04.2020 / 12:42
Лівянт вось ужо шмат гадоў выкрывае праблемы ў сферы адукацыі і вядзе вострую палеміку з міністэрствам, жорстка крытыкуючы памылковыя, на яго думку, рашэнні і спрабуючы данесці іх шкоднасць. Фактычнае знішчэнне гімназій — акурат гэты крок міністра Ігара Карпенкі рэпетытар лічыць найбольш разбуральным для беларускай сістэмы адукацыі.
З Карпенкам і яго камандай у Лівянта склаліся хіба найгоршыя адносіны за ўсе часы існавання Міністэрства адукацыі. Як распавядае рэпетытар, ён сутыкнуўся не толькі з хваляй неабгрунтаваных праверак яго адукацыйнага цэнтра, а яшчэ і нападкамі ў інтэрнэце на яго сям’ю і шантажом яго супрацоўнікаў. Пра гэта Яўген Лівянт распавядае ў відэапраекце «Ток» з Настассяй Роўдай.
У гутарцы рэпетытар згадвае безліч гісторый з жыцця: як у 1990-я вучні ў прыватных школах спрабавалі купляць адзнакі і падсоўвалі грошы, як у дзяцінстве школьная тэхнічка запусціла ў яго тапкам і назвала вырадкам (і за гэта Яўген ёй удзячны), як у часы, калі Лівянт працаваў настаўнікам у звычайнай школе, дырэктарка вылучыла яму спецыяльны схаваны кабінет, каб падчас праверак да яго не чапляліся.
Другая частка размовы прысвечаная набалелым пытанням беларускай сістэмы адукацыі: заробкам і няпрофільнай загрузцы настаўнікаў, у тым ліку працы на выбарчых участках у школах, уцечцы мазгоў, стэрэатыпу ў грамадстве «без рэпетытара не паступіш».
00:43 — як сышоў з дзяржаўнай сістэмы адукацыі,
09:30 — пра асноўную праблему прыватных беларускіх школ 1990-х,
10:41 — што было, калі паставіў першую двойку ў прыватнай школе,
11:41 — як школьнік прапаноўваў грошы,
13:35 — ці мог бы вярнуцца ў дзяржаўную сістэму, і якая была б умова,
15:21 — колькі павінен зарабляць настаўнік,
16:07 — дзе ўзяць грошы на падвышэнне заробкаў настаўнікаў,
21:08 — чаму гомельскую настаўніцу, якая нецэнзурна лаялася і пагражала партай вучню, нельга было звальняць,
24:59 — што было дазволена і не дазволена вучням Лівянта на яго ўроках,
26:32 — чаму ў еўрапейскіх і амерыканскіх школах вучні не спазняюцца і не зрываюць урокі,
30:14 — за што тэхнічка назвала Лівянта-школьніка вырадкам, і чаму ён ёй за гэта ўдзячны,
33:36 — чаму настаўнікі дазваляюць рабіць з сябе рабоў,
38:29 — пра тое, што настаўнікі фальсіфікуюць выбары,
41:46 — пра Ігара Карпенку, міністра адукацыі Беларусі з 2016 года,
50:52 — цудоўная гісторыя, як стаў прадпрымальнікам года,
53:10 — якія крокі, зробленыя Карпенкам у адукацыі, разбураюць яе,
55:33 — пра выгаду рэпетытараў ад грамадскай думкі «без рэпетытара не паступіш»,
59:35 — ці ёсць пачуццё віны, што рэпетытарскі цэнтр Лівянта забірае найлепшых настаўнікаў са школ,
01:01:07 — пра ўцечку мазгоў,
01:03:05 — Post Scriptum: чаму яшчэ ніколі жанчына не была міністрам адукацыі.