«Ток» з Веранікай Цапкала: пра сям’ю, дом, рэпрэсіі і руку Крамля
Святлана Ціханоўская, Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала. Гэтыя тры смелыя жанчыны сталі сімвалам лета 2020.
08.08.2020 / 12:00
Яны перайначылі звычайны сцэнар прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі так, што агаломшылі не толькі выбарцаў, але і ўлады. Прымусілі сотні тысяч беларусаў паверыць у магчымасць перамен. Іх віталі з хлебам-соллю, з абразамі, да іх спрабавалі дакрануцца, як да надзеі, ім саджалі на рукі дзяцей, як поп-зоркам.
Мы задалі Вераніцы Цапкала тыя пытанні, якія ставілі ў піку Валерыю як прэтэндэнту на прэзідэнцкае крэсла. Тут і праца ў камандзе Лукашэнкі, і «рука Крамля». Мы спыталі ў яе пра наймацнейшыя ўражанні ад турнэ па Беларусі, змены ў Святлане Ціханоўскай. Мы распыталі Вераніку пра даходы яе сям’і, дом, які яны будавалі восем год, але заклалі, каб мець грошы на выбарчую кампанію. Мы таксама даведаліся пра бацькоў Веранікі і яе бачанне лепшай будучыні для Беларусі. Усё гэта — у нашым відэапраекце «Ток» з Настассяй Роўда.
0:43 — што найбольш зачапіла падчас турнэ з Ціханоўскай па беларускіх гарадах,
2:50 — хто ў сям’і Цапкалаў палітык,
3:56 — як удалося дамовіцца пра аб’яднанне штабоў Цапкалы, Бабарыкі і Ціханоўскай за 15 хвілін,
4:59 — чым уразіла Святлана Ціханоўская,
6:00 — чаму так доўга не расказвала, як улады абышліся з маці,
10:13 — як пазнаёмілася з Валерыем Цапкалам,
11:24 — што спадабалася ў Валерыі,
12:02 — як Валерый зрабіў прапанову,
13:15 — з кім знаходзяцца дзеці ў замежжы падчас выбарчай кампаніі,
14:02 — за каго галасавала на папярэдніх выбарах,
15:41 — як Валерый сказаў, што збіраецца ў прэзідэнты,
19:23 — калі Валерыя Цапкалу перастала задавальняць палітыка Лукашэнкі,
20:46 — ці адчувала сябе калісьці ў камандзе Лукашэнкі,
21:11 — чаму пра рэпрэсіі ўголас пачала казаць толькі сёлета,
22:53 — як дзеці ўспрынялі экстранны ад’езд з краіны,
24:06 — што лепш: турма ў Беларусі ці эміграцыя,
25:35 — стаўленне да Расіі,
28:06 — ці стаяць за Валерыем расійскія сілы,
28:42 — чаму сімвалам пратэсту стала белая стужка,
30:10 — пра даходы,
31:33 — як удалося працаўладкавацца ў буйную амерыканскую ІТ-кампанію,
33:10 — як удалося атрымаць участак за Нацыянальнай бібліятэкай,
34:01 — стаўленне да ўкідаў у сацсетках супраць Валерыя,
35:51 — пра беларускія заробкі,
36:50 — колькі грошай трацяць Цапкалы на жыццё,
37:45 — пяць рэчаў, якія трэба змяніць у Беларусі,
40:37 — пра фемінізм,
41:57 — ці беларусы гатовыя да жанчыны-прэзідэнта,
42:31 — кім бачыць сябе ў незалежнай Беларусі,
43:10 — ці трэба ў незалежнай Беларусі праводзіць люстрацыю,
45:00 — Post Scriptum: ці хацела б сустрэцца з Лукашэнкам.