ФОТАздымкі Ніны Багінскай з'явіліся ў італьянскім Vogue
30.09.2020 / 11:55
Здымкі можна знайсці ў вэб-версіі выдання з подпісам «The mother of Belarusian revolution». Аўтар фотаздымкаў, якія спадабаліся культаваму італьянскаму часопісу, Іван Равяка.
vogue.it
Вось што Іван піша ў сваім інстаграме аб сустрэчы з Нінай Багінскай:
«А потым кажу:
— Ніна Рыгораўна, што б вы сказалі беларусам, калі б ведалі, што вас пачуюць усе?
Яна доўга рыхтавалася, доўга думала.
— Я б дзве рэчы перадала. Першае — гэта што нельга быць шчаслівым, калі чалавек не вольны. За волю сваю змагацца трэба, за зямлю, за мову, за людзей нашых змагацца трэба. Зямля і людзі вольнымі павінны быць. І шчаслівымі.
А другое — гэта прыроду нашу захоўваць трэба. Каб чыста было і добра. Мы ад прыроды пайшлі, мы яе і захоўваць павінныя. І перадайце ў інтэрнэце, што я люблю ўсіх.
vogue.it