Памятаеце сэксапільную рэперку Барбару Гузарэвіч? У жніўні яна развялася, а ў лістападзе выйшла замуж за таго ж самага

01.12.2020 / 00:53

Летась з глыбіні гламурных кабакоў на мінскую рэп-сцэну вырвалася беларускамоўная рэперка Барбара Гузарэвіч.

Яна дзёрзка расказвала пра жаночы поспех і недасяжнасць ды шкадавала хлопцаў, якія жывуць з мамамі. 

Чытайце: Такога вы яшчэ не бачылі! Цаца запісала рэп па-беларуску і плача ад шчасця, што прыйшла да гэтага ВІДЭА + шмат ФОТА

За год Барбара выпусціла некалькі кліпаў, у адным з іх у дэталях апісвала працэс трапяткога сэксу і казала, што на такія тэмы яе натхняе каханне. Але як аказалася, акурат у гэты час каханне з яе жыцця пачало знікаць. 

Барбара Гузарэвіч, фота з сацыяльных сетак

Як стала вядома «Нашай Ніве», напрыканцы мінулага года шлюб Гузарэвіч пахіснуўся: муж-праграміст не разумеў жонку і не толькі не падтрымліваў яе ў новых захапленнях, але і кпіў з творчасці. Жыць у такой атмасферы Барбара не магла, пакрысе аформілася думка аб непазбежнасці разводу. 

У жніўні 2020-га пара развялася. Але праз нейкі час былы муж перагледзеў погляды на каштоўнасці і ўзяўся вяртаць рэперку. Яна здалася. 

«Цяпер усё змянілася: раней усё, што я хацела рабіць, было не ок, цяпер усё — ок. Нават падтрымаў мяне ў маім захапленні сферай прыгажосці, я думаю пра сваю студыю прыгажосці. Калі мы разыходзіліся, я не планавала вяртацца, але ён быў вельмі настойлівы і не здаваўся», — расказала Гузарэвіч «Нашай Ніве». 

Другі раз маладыя ўзялі шлюб у лістападзе. 

Nashaniva.com