Самым прыгожым мужчынам у свеце назвалі найпапулярнейшага блогера ФОТА

29.12.2020 / 13:14

@pewdiepie

Самага папулярнага ў свеце блогера Фелікса PewDiePie Чэльберга прызналі самым прыгожым мужчынам на планеце. Паводле штогадовага рэйтынгу Independent Critics, шведскі аўтар аказаўся на першым радку, абагнаўшы астатніх знакамітасцяў. Спіс апублікаваны на YouTube-канале TC Candler.

Другую пазіцыю заняў паўднёвакарэйскі спявак, удзельнік музычнага гурта BTS Кім Тхэхен, які выступае пад псеўданімам Ві.

Бронза дасталася аўстралійскаму акцёру Крысу Хэмсварту. На чацвёрты радок аўтары паставілі яшчэ аднаго ўдзельніка BTS — Чона Джонгука. Замыкае пяцёрку лідараў брытанскі акцёр Генры Кавіл. Акрамя таго, у рэйтынг увайшлі шматлікія спартсмены, акцёры, мадэлі і музыканты з 40 краін свету.

Стваральнікі рэйтынгу адзначаюць, што спісы самых прыгожых асоб заўсёды вельмі суб'ектыўныя, таму многія карыстальнікі могуць не пагадзіцца з вынікамі. Аднак аўтары просяць не судзіць іх строга, бо яны выбіраюць 100 удзельнікаў з прыкладна 125 тысяч прэтэндэнтаў.

«Гэта няўдзячная задача, бо ніводны чалавек ніколі не пагодзіцца з усімі варыянтамі», — гаворыцца ў апісанні да рэйтынгу. Нягледзячы на гэтую заяву, у каментарах знайшлося мноства карыстальнікаў, якія негатыўна ўспрынялі вынікі рэйтынгу.