Стала вядома, як беларусы ў 2020 годзе часцей за ўсё называлі хлопчыкаў
Міністэрства юстыцыі назвала топ-5 імёнаў хлопчыкаў у 2020 годзе.
23.02.2021 / 17:41
Фота Depositphotos.com
Самымі папулярнымі мужчынскімі імёнамі летась былі Максім, Міхаіл, Мацвей, Аляксандр і Арцём. У Гомельскай вобласці ў пяцёрку ўвайшоў Іван, у Брэсце — Даніла, у Магілёве — Цімох, а ў сталіцы на свет з'явіўся 361 Марк і 337 Раманаў.
У Мінюсце адзначылі: бацькі маюць права выбраць для дзіцяці любое імя, якое не супярэчыць нормам грамадскай маралі, нацыянальным традыцыям. Дзіцяці можа быць дадзена не больш за два імёны. Пры гэтым імя, напісанае ў запісе акта аб нараджэнні першым, лічыцца асноўным.
Сярод падвойных імёнаў: Дзмітрый-Джэймс, Леў Рыгор, Марк Аўрэлій, Мікіта Майкл, Філіп Леў.