Сабаленка выклала фота жывата з подпісам: «Карапузік»
22-гадовая беларуская тэнісістка Арына Сабаленка намякнула на сваю цяжарнасць. Яна выставіла ў інстаграме фота жывата з подпісам: «Карапузік».
13.03.2021 / 19:33
Некалькі месяцаў таму тэнісістку бачылі ў кампаніі былога хакеіста Канстанціна Кальцова. Калі яго жонка заявіла ў сацыяльных сетках аб разводзе, яна пазначыла ў допісе і Арыну Сабаленка.
Тэнісістка займае 8-е месца ў сусветным рэйтынгу. Але беларускім заўзятарам яна знаёмая і за кошт гучных заяваў.