Фіналістка «Міс Беларусь» пайшла шукаць каханне на рэаліці-шоу «Халасцяк»
Расійскі тэлеканал ТНТ запусціў новы сезон рэаліці-шоу «Халасцяк». На гэты раз дзяўчаты змагаюцца за сэрца рэпера і бізнэсмена Цімаці. Ёсць сярод удзельніц і беларуска — Марыя Лабанава.
16.03.2021 / 10:59
22-гадовая Марыя родам з Гомеля. Скончыла факультэт сацыякультурных камунікацый БДУ па спецыяльнасці лінгвіст-перакладчык. У 2016-м дзяўчына ўдзельнічала ў конкурсе «Міс Беларусь». Да кастынгу не рыхтавалася — расказвала, што падала заяўку, бо паўдзельнічаць прапанаваў яе малады чалавек. Але дайшла да фіналу і атрымала прыз «Міс фота».
Любіць падарожнічаць, катацца на сноўбордзе. На шоу згадалі, што Марыя прасядзела адзін дзень у мексіканскай турме.
Цяпер дзяўчына жыве ў Маскве і працуе мадэллю — у гэтай сферы яна з дзяцінства, мама ў 9 год аддала дачку ў подыум-школу. Здымаецца для часопісаў і крамаў, мае свой брэнд адзення.