Беларускі лён, які скарыў Парыж, і сукенкі з бамбуку. Што прадставяць на паказах этычнай моды ў Мінску? ФОТЫ
На Belarus Fashion Week у гэтыя выхадныя пройдуць паказы этычнай моды. Чаму этычнай? Пры стварэнні адзення дызайнеры задумваліся пра экалогію, выкарыстоўвалі натуральныя тканіны і перапрацаваныя матэрыялы.
02.04.2021 / 17:27
Калекцыя «Еду да таткі»
Калекцыя берасцейскай дызайнеркі Тані Тур называецца «Еду да таткі». Натхніла на яе родная вёска і сад. Дзяўчына абрала земляныя колеры, каб распавесці пра ўзаемасувязь прыроды і чалавека, цуды паўсядзённасці. Шэрсць, лён, шынэльнае сукно… Калісьці гэтыя ўборы скарылі Парыж — на фестывалі славянскай моды «Чырвоная ніць» берасцейка ўзяла адзін з галоўных прызоў.
Калекцыя «Еду да таткі»
У паказе ўдзельнічаюць і іншыя дызайнеры. Павел Капцэвіч прэзентуе калекцыю, частка якой пашыта з тканін з эўкаліпта і крапівы, брэнд Zanka — адзенне з дабаўленнем перапрацаваных матэрыялаў. Брэнд «Кастрама» робіць стаўку на прыгожыя і зручныя рэчы, якія па-за моднымі тэндэнцыямі. А віцебская дызайнерка Тамара Гарыдавец пакажа сукенкі-сарафаны і спадніцы-пярэднікі з бавоўны, бамбуку і натуральнага шоўку, натхнёныя беларускай прыродай.
Калекцыя «Еду да таткі»
«І спажыўцы, і дызайнеры пачынаюць усведамляць экалагічныя і сацыяльныя наступствы хуткай моды: павелічэнне выкідаў таксічных рэчываў ад тэкстыльных фабрык, забруджванне вады ад вытворчасці сінтэтычных валокнаў, дэградацыя глебы і выміранне лясоў. Таму так важна прасоўваць этычную і ўстойлівую моду, што мы і робім апошнія некалькі год», — дзеліцца заснавальніца Belarus Fashion Week і старшыня Беларускай палатай моды Яніна Ганчарова.
Паказы праводзіцца пры падтрымцы А1. Праз эпідэмію каранавірусу ў зале гледачоў не будзе. Але ўсе ахвотныя могуць пабачыць паказ у жывым эфіры на сайце voka.tv альбо ў дадатку VOKA — 3 сакавіка ў 16.00 і 4 сакавіка ў 18.30.