Як прыгожа пераносіць спёку? Сабралі топ беларускіх брэндаў, якія модна шыюць з ільну
Паглядзелі, што цікавага можна знайсці ў беларускіх дызайнераў, каб прыгожа пераносіць спёку. Льняные сукенкі з пышнымі рукавамі, свабодныя касцюмы і эпатажныя гарнітуры.
15.08.2021 / 12:29
Honar
Льняныя святочныя калекцыі выпускае Honar. Блузы з валошкамі, папараццю, палесскім арнаментам…
Асабліва шыкоўна выглядае чорны лён. Дызайнеры прапануюць таксама мужчынскае адзенне.
Dofamine Studio
Гэты брэнд прапануе свабодныя льняныя касцюмы (кашуля ў камплекце са штанамі) і рамантычныя сукенкі са спушчанымі плячыма.
Пастэльныя тоны — тое, што трэба для расслабленага шпацыру ці душнага офісу.
The Yong Clothes
Сукенкі са змякчанага лёну гэтых творцаў маюць мілыя дэталі — будзь тое адкрытая спінка ці вузел на таліі.
Выбірайце пад настрой — прамая класіка ці фасон baby doll.
Pshenica
Што глядзім тут? Сарафаны і касцюмы з валанамі, сукенкі з пышным рукавамі-буфамі (прывітанне з эпохі Рэнесансу).
Для пашыву дызайнеркі выкарыстоўваюць чысты лён або змяшаны з бавоўнай.
Lokonkokon
Фішка гэтага брэнда — стыль рэтра. Просты крой яны дапаўняюць яркім колерам — чырвоным, хвойным, гарчычным.
Тут шукайце сукенкі-мідзі і кімано.
Jamido
Дызайнерка Настасся Ямінская друкуе на лёне ўнікальныя раслінныя прынты — люпіны, крапіва, кроп, бэз.
Ідэальны вобраз, каб зліцца з прыродай ці забраць яе часцінку ў каменныя джунглі.
Historia Naturalis
Складана паверыць, што льняное адзенне можа выглядаць так. Historia Naturalis вядомы сваімі эпатажнымі, яркімі, карнавальнымі ўборамі — і гэта калекцыя не выключэнне.
Эфект «ваў» у такіх гарнітурах гарантаваны. Што цікава, аўтарскае палатно для брэнда выпускаюць на Аршанскім льнокамбінаце.