Ток з Арцёмам Шрайбманам: калі сыдзе Лукашэнка і хто будзе замест яго
13.08.2021 / 17:44
Арцём Шрайбман з'ехаў з Беларусі, як толькі на дзяржТБ выйшла інтэрв'ю з Раманам Пратасевічам, дзе ён назваў Шрайбмана арганізатарам пратэстаў. Мы пагаварылі з Арцёмам пра тое, ці адчувае ён сябе ў бяспецы ва Украіне і ці могуць беларускія спецслужбы зладзіць паляванне на апазіцыю за мяжой.
Таксама даведаліся, чаму Лукашэнка дапускае памылкі: скандал з самалётам Ryanair, перакідка мігрантаў у Літву і адхіленне ад Алімпіяды Ціманоўскай. Спыталі, ці магчымы транзіт улады і які кандыдат задаволіць Маскву. Паспрачаліся, ці можа Расія пайсці на анэксію Крыма і які ўдар для беларускіх уладаў будзе самым балючым.
Глядзіце і скідайце сваім сябрам:
00:00 — што ў выпуску
00:35 — ці адчувае сябе бяспечна ў Кіеве
01:36 — ці могуць спецслужбы забіваць ворагаў рэжыму за мяжой
07:33 — чаму Лукашэнка даў дабро пасадзіць самалёт Ryanair у Мінску
12:32 — паглядзеў інтэрв'ю з Пратасевічам — і пачаў збіраць чамадан
15:40 — што скажа Пратасевічу пры сустрэчы
17:38 — як сілавікі будуць выкарыстоўваць Пратасевіча
22:31 — скандал на Алімпіядзе, і чаму ўлады не прадбачылі наступствы высылкі Ціманоўскай
26:41 — як узнікла прорва паміж народам і прадстаўнікамі ўлады
31:36 — як жыць, разумеючы, што беларусаў білі і забівалі свае ж
33:14 — ці можна вырашыць палітычны канфлікт у Беларусі без Расіі
35:14 — Пуцін цярпіць Лукашэнку, таму што няма іншых варыянтаў?
37:04 — чаму Расія не падтрымала на выбарах Бабарыку
39:37 — чаму Крэмль праглынуў разгром Белгазпрамбанка
40:14 — які кандыдат ад улады можа задаволіць Пуціна
41:40 — ці рыхтуе Лукашэнка транзіт улады і каму даверыць крэсла прэзідэнта
45:11 — Расіі нявыгадна далучаць Беларусь
48:31 — як Расія эканамічна дапаможа Беларусі ў адказ на заходнія санкцыі
50:03 — пра рэферэндум
51:11 — да чаго прывядзе перакідка мігрантаў у Літву
55:08 — як будзе дзейнічаць Расія ў выпадку ваеннага канфлікту Беларусі і Літвы
55:39 — чым горш будзе ў Беларусі, тым хутчэй сыдзе Лукашэнка?
58:02 — супярэчлівая пазіцыя Украіны: не прызналі Лукашэнку, але сур'ёзныя санкцыі не ўводзяць
01:00 — якім будзе наступны віток рэпрэсій
01:04:02 — ці могуць улады нацыяналізаваць еўрапейскі бізнэс
01:06:08 — што будзе з мігрантамі, якіх вернуць у Беларусь
01:07:23 — калі БЧБ-сцяг прызнаюць забароненым, як растлумачаць тое, што Лукашэнка даваў пад ім прысягу
01:10:50 — калі скончыцца палітычны крызіс у Беларусі
01:12:21 — галоўны рухавік перамен — глупства ўлады
01:14:35 — ці ёсць шанец на змены з новай Канстытуцыяй
01:16:25 — вызваленне палітвязняў
01:19:53 — як дэградавала беларуская прапаганда
01:25:51 — транзіт улады або абнуленне тэрмінаў для Лукашэнкі
01:28:14 — ці разумее Лукашэнка, што насамрэч адбываецца ў Беларусі?
01:31:16 — рэальны рэйтынг Лукашэнкі і яго фатальная памылка
01:32:54 — ці можна прымусіць беларусаў палюбіць Лукашэнку?