Праект партала
Навокал
07.10.2017 / 23:13
Беларуска Аляксандра Чычыкава перамагла ў конкурсе «Міс свету на вазку»

Калі аб’явілі, што менавіта Саша стала пераможцай, у дзяўчыны з’явіліся слёзы на вачах.

Фінал конкурсу адбыўся 7 кастрычніка ў Варшаве. Акрамя Сашы ў ім бралі ўдзел яшчэ 23 канкурсанткі. Сярод іх была і іншая прадстаўніца ад Беларусі — дзяўчына з ДЦП Ангеліна Уэльская.

Нагадаем, Саша вырашыла падаць заяўку на конкурс спантанна, амаль у апошні момант, але калі прайшла ў фінал, рыхтавалася вельмі адказна. У яе камандзе была, напрыклад, місіс «Зямны шар-2017» Святлана Кузняцова.

Траўму Саша атрымала, калі вучылася на першым курсе: хутка яна стане дыпламаваным псіхолагам. Дзяўчына таксама грае ў пастаноўках Свабоднага тэатра, а працуе ў гіпермаркеце паслуг 124.

КК

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура