Праект партала
Густ
23.10.2017 / 14:51
Топ-10 самых незвычайных рэчаў ад беларускіх дызайнераў ФОТЫ1

Амаль кожны месяц беларускія дызайнеры вопраткі і аксэсуараў прымаюць удзел у мінскіх фэшн-маркетах. Мы наведалі чарговы маркет і паглядзелі, што цікавага прапаноўваюць насіць мінчукам у гэтым сезоне.

Цудоўны варыянт для тых, хто не любіць насіць парасон — стыльны дажджавік ад дызайнераў з «LIMITEDMINSK».

А вось і беларуская варыяцыя сёлетняга трэнду з футрам на абутку — валёнкі ад Крысціны Бахаравай.

Камізэлька ў модныя палоскі ад брэнда «Heartiness» — прадстаўнікоў ручнога ткацтва.

Гарманічнае злучэнне розных фактур і матэрыялаў у завушніцах атрымліваецца ў брэнда аксэсуараў «Ptushka».

Незвычайнае ўпрыгожванне ад Таццяны Саковіч ў выглядзе «мінскай модніцы» адразу чапляе вока.

Безумоўна, лепшае вырашэнне ад дызайнеркі Юлі Бабій для тых, хто не можа вызначыцца, якая кашуля пасуе лепш — белая ці чырвоная.

Смелы каляровы мэсэнджар знайшоўся ў стваральніцы яскравых скураных аксэсуараў пад брэндам Vita Gordievska.

Сагрэцца можна ў паліто з цікавым патчам ад Марыны Давыдавай.

У дзяўчат «ZIBRA» ўсе рэчы вельмі незвычайныя, але ручная вышыўка гэтага сарафана прыцягнула нашую ўвагу больш за ўсё.

А вось званне самай незвычайнай рэчы на маркеце, па нашым меркаванні, дастаецца заплечніку-кашулі, які быў знойдзены ў «Astra Design».

Наступны фэшн-маркет з удзелам беларускіх дызайнераў адбудзецца ўжо праз месяц: 18-19 лістапада. Магчыма, і вы зможаце адшукаць там нешта арыгінальнае для свайго гардэроба.

Воля Афіцэрава

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура