Праект партала
Тое-сёе
01.11.2017 / 23:21
Міністр абароны Брытаніі падаў у адстаўку, бо паклаў руку на журналістку50

Міністр абароны Вялікабрытаніі Майкл Фэлан падаў у адстаўку. Пра свой намер пакінуць пасаду Фэлан апавясціў прэм'ера Тэрэзу Мэй адпаведным лістом. Рашэнне пакінуць пасаду Фэлан патлумачыў сваімі непрыстойнымі паводзінамі ў мінулым.

Фота Telegraph.

«Апошнімі днямі з'явілася некалькі абвінавачванняў у адрас парламентарыяў, у тым ліку і тых, што датычацца маіх паводзін у мінулым. Многія з іх ілжывыя, але я згодны з тым, што ў мінулым я паводзіў сябе ніжэй за той узровень, які патрабуецца для Узброеных сіл краіны, якія я маю гонар прадстаўляць», — гаворыцца ў лісце.

«Я разважаў над сваім становішчам, і цяпер пайду ў адстаўку з пасады міністра абароны», — напісаў Фэлан.

Пра які канкрэтна ўчынак ідзе гаворка, у заяве Фэлана не ўдакладняецца. Раней на гэтым тыдні ён прыносіў прабачэнні за інцыдэнт, які меў месца 15 гадоў таму, нагадвае The Guardian. У прыватнасці, Фэлан прынёс прабачэнні пасля таго, як брытанская журналістка Джулія Хартлі-Бруер распавяла, што той паклаў ёй руку на калена.

Ці былі нейкія іншыя інцыдэнты, якія маглі паўплываць на рашэнне Фэлана пайсці ў адстаўку, незразумела, дадае выданне.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура