На перакус, сняданак і нават на вячэру — бутэрброды могуць стаць палачкай-выручалачкай у выпадках, калі трэба хутка прагнаць голад. Тым больш даўно даказана, што «буцікі» могуць быць не толькі смачнымі, але і карыснымі: пры правільным выбары інгрэдыентаў іх нават можна аднесці да здаровага харчавання.
Прапануем вам два смачныя рэцэпты сандвічаў (смакавыя якасці правераныя на сабе).
Вам спатрэбяцца:
Распачынаем гатаванне.
Парэжце памідоры кружочкамі. Хлеб для бутэрбродаў падзяліце на дзве часткі, пасля крыху прымніце мякіш відэльцам і спырсніце яго аліўкавым алеем. Здрабніце мацарэлу і аліўкі. Затым усе інгрэдыенты выкладвайце на хлеб (можна ў той паслядоўнасці, як вам хочацца, але мы раім пачаць з сыру — тады ён лепш расплавіцца і аддасць свой мяккі смак хлебу). Перад тым, як адпраўляць бутэрброды ў духоўку (ці мікрахвалёўку), зноў спырсніце іх алеем і пасыпце базілікам, перцам і соллю. Запякайце 10 хвілінак.
Лайфхак: асабліва добра такія бутэрброды засвойваюцца пад гарачую гарбату*.
Вам спатрэбяцца:
Паехалі!
Пастаўце варыцца яйкі ўкрутую. Пакуль яны гатуюцца, зліце лішнюю вадкасць са слоікаў з траской і гарошкам. Печань парэжце на кубікі. Астудзіце вараныя яйкі, пачысціце іх і таксама здрабніце. На мелкія скрылікі парэжце агуркі, пашаткуйце кроп. У салатніку змяшайце ўсе падрыхтаваныя інгрэдыенты: печань траскі, яйкі, агуркі, зеляніну і гарошак. Запраўце атрыманую салату маянэзам, дадайце соль, перац і ўсе гэта перамяшайце. Цяпер вам застаецца толькі раскласці масу,што атрымалася, па тарталетках.
Смачна есці!
*Набываючы дадзеныя тавары ў крамах «Суседзі» 24 лістапада, у чорную пятніцу, вы маеце магчымасць вярнуць да 70% цаны ў «Купілку». На аліўкі ж з 22 лістапада дзейнічае сур'ёзная зніжка: 1,75 замест 2,29 рублёў. Маянэз «Макоўскі» будзе каштаваць 1,49 замест 2,19 рублёў.
Фота і відэа Волі Афіцэравай