Праект партала
Дома
26.12.2017 / 09:27
Як правільна выбраць мэблю для дзіцяці: тыповыя памылкі бацькоў3

Калядныя і навагоднія святы — добрая нагода падбаць пра зручнасць і здароўе вашых блізкіх.

Скаліёз? Якая дробязь, здавалася б, лёгкае парушэнне паставы. Але з гадамі пачынаюць балець спіна, галава, збіваецца праца лёгкіх, сэрца, кішачніка — лепш і танней пазбегнуць гэтага, чым потым лячыць.

Паставай трэба займацца з самага дзяцінства, і першае, з чаго варта пачаць — мэбля, на якой і за якой сядзіць ваша дзіця. Шлях да здароўя на ўсё жыццё пачынаецца літаральна з 5—6 гадовага веку, калі чалавек вырастае з дзіцячага крэселка і, напярэдадні школы, атрымлівае свой першы стол.

Будзем спадзявацца, гэты артыкул зберажэ многіх бацькоў ад занадта легкадумнага стаўлення ці спробаў ашчадзіць на дзіцячай мэблі. У нас жа як зазвычай робіцца? За якім сталом рабіў урокі ў 5-м класе — за такім і ў 11-м робіш. Тым часам дзіця расце, а стол — не.

Стол-падаконнік — ні ў якім разе

«Даць пяцігадоваму дарослы стол і крэсла, а потым патрабаваць правільнай паставы — тое самае, што адзець яго ў касцюм 50-га памеру і сказаць: «Ну давай, прабяжы стаметроўку!» — кажа дырэктар сеткі магазінаў «Мэбля, якая расце» Дзяніс Вяршок. — Самая пашыраная памылка бацькоў — сканструяваць для дзіцяці стацыянарны стол, убудаваны ў падаконнік.

Здавалася б, чым блага: акно, шмат святла. Але звярніце ўвагу на вышыню. Такі стол добры для двухмятровага чалавека, а не для першакласніка. І ўзнікае ўжо праблема пошуку крэсла, якое можа падстроіцца пад гэты стол, а не пад дзіця.

Да таго ж ногі малога, што сядзіць на такім крэсле, не будуць даставаць да падлогі — гэта дрэнна для паставы і выклікае вельмі хуткую стамляльнасць».

Дастаткова папулярныя, асабліва ў невялікіх кватэрах, вуглавыя сталы. Але і яны тояць небяспеку для дзіцячай паставы, кажа Дзяніс: «За вуглавым сталом дзіця па-любому будзе імкнецца сесці паўбокам, скрывіўшы спіну».

Трэцяя памылка — крэсла з падлакотнікамі. Па-першае, такое крэсла не падсунеш як след да стала — падлакотнікі перашкодзяць. У выніку дзіця, займаючыся, пастаянна нахіляецца наперад.

Па-другое, дзеці кладуць на падлакотнікі локці — плечы задзіраюцца ўверх».

Ад «Moll» да «Дэмі»

Такім чынам, вышыня дзіцячых сталоў і крэслаў павінна строга адпавядаць росту і прапорцыям тых, хто імі карыстаецца. Але дзеці хутка растуць, а мяняць мэблю кожны год далёка не ўсе могуць сабе дазволіць. Застаецца шукаць мэблю, якую можна рэгуляваць.

І тут «Мэбля, якая расце» можа многае прапанаваць. Кампанія ўжо восем гадоў на рынку, мае тры гандлёвыя пункты ў Мінску, прадстаўнікоў у рэгіёнах.

Тут можна знайсці прадукцыю і нямецкай фірмы Moll, якая лічыцца заканадаўцам мод і першым распрацоўшчыкам рэгуляванай мэблі, і тайваньскіх вытворцаў COMF-PRO і TCT Nanotec, і больш танныя расейскія маркі «Дэмі», «Астэк-Элара», «Осанка».

«Наша канцэпцыя — «Адзін раз купіць». Мы арыентуемся на дыхтоўную, надзейную, з класічным дызайнам мэблю, якая без праблем будзе служыць 10—15 гадоў, «падрастаючы» разам з уладальнікам, — кажа Дзяніс. — Вядома, з часам хочацца абнаўленняў — прадугледжана і гэта. Зрабіўшы рамонт у кватэры, уладальнік сам можа памяняць каляровыя ўстаўкі нашых сталоў і чахлы на крэслы. Зменныя элементы ёсць у камплекце».

Тонкасці рэгулявання

Якім жа параметрам мае адпавядаць мэбля для дзіцяці?

Стальніца абавязкова павінна рэгулявацца па вышыні і куце нахілу і быць не вузейшай за 90 см. А ў ідэале — мець усе 120 см. Магчыма, першакласніку такі стол падасца касмадромам, затое побач з малым, напрыклад, зможа сесці дарослы, дапамагаючы з урокамі. Або таварыш па гульнях. А занадта вузкі стол з часам прыйдзецца замяніць.

Крэсла павінна рэгулявацца ў трох параметрах: вышыня сядзенні, вышыня спінкі (асобна ад вышыні сядзення) і абавязкова глыбіня (памер) сядзення (на занадта вялікім сядзенні дзіця проста не дастае да спінкі).

Пры правільна адрэгуляванай глыбіні сядзення адлегласць паміж пярэднім краем сядзення і галёнкай прыблізна 4 пальцы.

Вышыня спінкі мае быць не ніжэй узроўню лапатак, каб здымалася напруга са спіны.

Таксама крэсла павінна мець колцы з тармазамі-блакаваннямі. Апошнія дазволяць паменшыць рухомасць крэсла: дзіця падсуне яго да стала, каб зручна сесці, але катацца на ім па кватэры не зможа. А для занадта ўжо рухомых дзяцей добра б мець і опцыю, якая дазваляе зафіксаваць паваротную частку крэсла.

«Крэсла не мусіць быць лёгкім, — падкрэслівае Дзяніс. — Часам бацькі не разумеюць: чаму крэслы для пяцігадовых важаць 15 кг? Але так бяспечней: малы не зможа яго паваліць ці сам на ім перавярнуцца».

90 градусаў

Як жа правільна адрэгуляваць мэблю пад рост?

Пачынаем з крэсла. Пасадзіўшы на яго дзіця, звяртаем увагу на тое, каб ногі цвёрда стаялі на падлозе.

Правільная вышыня сядзення. Край сядзення на узроўні падкаленнай упадзіны. Вышыня правільная, калі вугал паміж сцягном і корпусам трохі большы за 90 градусаў.

Яны пры гэтым павінны быць сагнутыя ў каленях пад вуглом 90—92 градусы, спіна распростаная і абапіраецца на спінку крэсла, плечы разгорнутыя, расслабленыя. Вышыню стальніцы ставім такую, каб перадплеччы на ёй размяшчаліся паралельна целу, а вугал сагнутых у локцях рук быў прыкладна 120—130 градусаў.

Вельмі важны параметр, падкрэслівае Дзяніс, — нахіл стальніцы. Ён дазваляе паменшыць адлегласць ад вачэй да сшытка.

Выбар аптымальнай адлегласці паміж стальніцай, рукой і вачыма. Гэта дазволіць пазбегнуць захворванняў спіны і шыі.

Большасць сталоў, якія прапануе сетка крамаў «Мэбля, якая расце», маюць магчымасць рэгулявання нахілу стальніцы да 30 градусаў. Але ёсць і варыянты, якія дазваляюць зрабіць нахіл у 50—60 градусаў — для будучых мастакоў. 

Варта звярнуць увагу і на рэгуляванне вышыні стала. Ёсць мадэлі, якія дазваляюць імгненна рэгуляваць вышыню націсканнем адной кнопкі. Дыяпазон рэгулявання ў такіх сталоў дазваляе працаваць за імі стоячы, а гэта асабліва карысна для малодшых школьнікаў, у якіх яшчэ няма ўседлівасці. Такім жа сталам аддаюць перавагу і дарослыя: архітэктары, дызайнеры, інжынеры.

Яшчэ адно важнае пытанне — бяспека. Таму ва ўсіх сталах, з рэгуляваным нахілам прадугледжаны зазор паміж стальніцай і апорнай часткай, каб дзіця выпадкова не прыціснула ці не ўдарыла палец. Усе паваротныя і пад'ёмныя механізмы закрытыя, што таксама выключае магчымасць траўмы. Вострыя куты закругленыя. 

Праўда і міфы пра фармальдэгіды

Часта ўзнікаюць пытанні, ці не шкодна мець дома мэблю з МДФ (драўнянавалакністых пліт сярэдняй шчыльнасці (англ. Medium Density Fibreboard, MDF)) ці ДСП (драўнянастружкавых пліт). У клеі, які выкарыстоўваецца пры іх вырабе, прысутнічаюць фармальдэгіды, таксічныя рэчывы, якія падчас награвання трапляюць у паветра.

«Экалагічная бяспека дзіцячай мэблі, якая ўвозіцца ў Беларусь, вельмі жорстка кантралюецца, — кажа Дзяніс. - Мяркуйце самі: за яе якасць адказвае нават не імпарцёр, а орган, які выдае яму сертыфікат адпаведнасці. І нямецкая мэбля ад Moll, і Comf-pro (Тайвань), якія мы пастаўляем, мае ўзровень эмісіі фармальдэгідаў Е0. Гэта ўдвая менш за мінімальны дапушчальны нашымі нормамі ўзровень Е1.

Ёсць і меркаванне, што мэбля з дрэва экалагічнейшая і бяспечнейшая. Магчыма гэта і так, калі гаворка ідзе пра рэчы, якія рабілі нашы продкі па традыцыйных тэхналогіях. Але сучасная драўляная мэбля робіцца з клеенага мэблевага шчыта. А ў клеі таксама прысутнічаюць хімічныя элементы.

Да таго ж прыродныя матэрыялы — у прыватнасці, драўніна сямейства букавых (бук, дуб, граб) — самі выдзяляюць прыродныя фармальдэгіды і смолы. Калі нагрэць натуральны бук, думаю, ён пакажа параметры горшыя, чым высакаякасны МДФ».

Цана пытання

Камплект з стала і крэсла, якія вытрымліваюць мінімальныя патрабаванні якасці, апісаныя вышэй, абыдзецца ў «Мэблі, якая расце» ў 700 рублёў (350—380 руб. — крэсла і 300—350 руб. — парта расійскай вытворчасці).

Якасны камплект са стала і крэсла, які без праблем праслужыць 15 гадоў, каштуе 1300 рублёў.

Стол, за якім можна працаваць стоячы, — ад 700 руб.

Стол вялікіх памераў, з пеналамі, палічкамі для эканоміі месца — ад 1000 руб.

Стол на дваіх дзяцей — ад 2000 руб. Рэгуляванне ўніверсальнае: за ім можа працаваць як дарослы ростам 180 см стоячы, так і дзіця, лежачы на падлозе.

Розніца ў цане абумоўлена розніцай у спосабах і механізмах рэгулявання.

Убачыць мэблю, якая расце, у рэале можна ў фірмовых крамах у Мінску: ГЦ «Цівалі» (Прытыцкага, 29), вул. Мсціслаўца, 20, вул. Платонава, 10. «Можна замовіць і ў інтэрнэце, але лепш прыйсці з дзіцем, — раіць Дзяніс Вяршок — убачыць усё на свае вочы і атрымаць у нас падрабязную кансультацыю».

ТАА «Промснабінструмент». УНП 190682615

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура