Праект партала
Тое-сёе
02.02.2018 / 12:20
Тролінг найвышэйшага ўзроўню: неўміручая імправізацыя Антона Уцюрына на тэму фудблогаў ВІДЭА5

У інтэрнэце ўсплыў і набірае папулярнасць відэатролінг фудхантэраў або аглядальнікаў ежы Кокобай, які яшчэ год таму выклаў Антон Уцюрын.

Зірніце, як ён апісвае кавалак белага хлеба: «Па смаку — штосьці паміж нарачанскім хлебам і італьянскай чыабатай».

Кокобай ацаніў іронію і апублікаваў відэа ў сваім інстаграме з прыпіскай: «Сёння Антон адкажа на самае папулярнае пытанне сярод нашых чытачоў: «Як, як жа стаць прафесійным фудхантэрам і не спіцца?» Запомніце, паляўнічымі на ежу не нараджаюцца, імі становяцца. Рабі, што любіш, і любі, што робіш».

Відэа ўжо паглядзелі 19 тысяч чалавек. Сёння Кокобай — хіба найбольш папулярны анлайн-праект пра ежу, які рэгулярна дае справаздачы пра смачнасць страў у мінскіх рэстарацыях.

Антон — сын першага намесніка дзяржсакратара Рады бяспекі Андрэя Уцюрына, цяпер ён працуе менеджарам праектаў у кампаніі Itransition. Мы нядаўна пісалі пра хлопца ў нашым традыцыйным аглядзе пра жыццё і заняткі дзяцей беларускіх топ-чыноўнікаў.

А як вы ставіцеся да фудблогераў?

Nina.nn.by

Каментары
хамер / Адказаць 02.02.2018 / 12:40

нармальна ставімся і да фудблогераў і да іх крытыкаў.

0
Guinness / Адказаць 02.02.2018 / 13:30

>Антон — сын першага намесніка дзяржсакратара Рады бяспекі Андрэя Уцюрына, які таленавіты сыночак

5
Да пытання: калі яны ўжо нажру... / Адказаць 02.02.2018 / 14:51

У дзяцей чыноўнікаў ёсць якія-небудзь іншыя інтарэсы акрамя пажраць?

2
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура