Праект партала
Накіпела
02.03.2018 / 01:32
«Выбачацца няма за што». Бар «Туманы» — пра інцыдэнт з «Міс свету на вазку»2

На днях «Міс свету на вазку» Аляксандра Чычыкава распавяла, як яе не пусцілі ў бар «Туманы» на Зыбіцкай. Праз некалькі дзён кіраўнікі ўстановы пракаментавалі сітуацыю і патлумачылі, чаму так доўга не выказвалі сваю пазіцыю, піша Tut.by.

Першая «Міс свету на вазку», беларуска Аляксандра Чычыкава распавяла спачатку ў сацсетках, а потым і журналістам пра тое, як хацела з сябрамі адпачыць у бары «Туманы». Ля ўваходу, па яе словах, менеджэр і ахова казалі, што дзяўчыне будзе ў бары небяспечна, а аднаго з сяброў ва ўстанову наогул адмовіліся пускаць з-за таго, што ён п'яны.

Як усё адбывалася, па версіі кіраўніцтва бара «Туманы»

На камерах відэаназірання прыяцель нясе дзяўчыну не на спіне, як яна распавядала раней, а на руках. Як тлумачыць дырэктар, дзверы нікому не прыходзілася трымаць, таму што яны былі заўсёды адкрытымі. Абмеркаванне сітуацыі з мэнэджарам бара заняло некалькі хвілін, а не паўгадзіны.

Кіраўніцтва бара паведамляе, што даведалася пра інцыдэнт толькі са СМІ. Да іх ніхто з кампаніі Чычыкавай не звяртаўся і запіс у кнізе скаргаў не пакідаў. Міліцыянеру, які стаіць у бары, прэтэнзій з нагоды сітуацыі ніхто не выказваў.

Дырэктар бара кажа, што ўсю кампанію ў бар пусцілі і нікога не абмяжоўвалі. Па словах старэйшага мэнэджара Сяргея, ён сам неаднаразова прапаноўваў дзяўчыне дапамогу, а яна адмаўлялася:

— Яна сказала, што хоча наведаць наш бар. Я спытаў: «Вы ў суправаджэнні або адна?». Мабыць, яна зачапілася за гэтае слова «суправаджэнне». Я адказаў: «Прабачце, у нас прыступкі, якія вядуць ўніз, і вялікая колькасць людзей. Вам дапамагчы?». Я казаў, што не ўпэўнены ў яе сябрах. Што яны не могуць яе бяспечна суправаджаць, таму што яны выпівалі. Але яна і сама ў гэтым прызналася. Яна сказала, што яны самастойныя людзі і ёй дапамогуць сябры. Мы іх прапусцілі.

Сяргей кажа, што адразу пасля гэтага заўважыў, як сябры не змаглі дастаць дзяўчыну з вазку — у яе былі прышпіленыя ногі. Тады яны ўжо адшпілілі яе і панеслі. Яны спусціліся ў «Туманы» і спыніліся ў першым пралёце.

Фота з запісу камеры відэаназірання прадастаўлена адміністрацыяй бара «Туманы».

Па словах Сяргея, другі сябар Чычыкавай у гэты час спрабаваў скласці вазок, але ў яго не атрымлівалася. Таму менеджэр спусціўся да дзяўчыны і яе сябра і прапанаваў сам прынесці вазок. Гэта значыць хлопца ніхто не спыняў з-за таго, што ён быў п'яны. Усю кампанію пусцілі ў бар.

— Яна сказала, што яны самастойныя і яна сама вырашае, хто ёй дапамагае, а хто не. Наша дапамога была ўспрынятая ў штыкі. Яны не захацелі ісці далей без свайго сябра, падняліся, пасадзілі яе ў вазок і вырашылі сысці. Далей пачалося запалохванне: «Я вас засуджу», «Я вас зачыню», «Я вас звольню». На гэтых эмоцыях Аляксандра з'ехала ў бок Інтэрнацыянальнай, а сябры пайшлі ў адваротны бок — яны яе згубілі.

Менеджар распавядае, што потым знайшоў хлопцаў у раёне стрыптыз-бара і вярнуўся да Чычыкавай, якая ўвесь гэты час была адна на вуліцы. Адзін з іх, як распавядае менеджар, пасля вярнуўся да «Туманаў» і папрасіў прабачэння перад адміністратарам за інцыдэнт.

З пракуратуры ў адміністрацыю бара пакуль не звярталіся. Дырэктар кажа, што калі пачнецца праверка, тады і вырашаць, як ім дзейнічаць далей.

— Мы ўсё ж такі не ведаем, што менавіта ўказана ў заяве ў пракуратуру.

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура