Праект партала
Навокал
11.03.2018 / 00:41
Студэнтка расклеіла ва ўніверсітэце плакаты з сэксісцкімі цытатамі выкладчыкаў ФОТЫ22

Магістрантка факультэта міжнародных адносін Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта вырашыла паказаць выкладчыкам, як іх выказванні выглядаюць на паперы.

Самі плакаты з цытатамі правіселі ўсяго палову дня, затое іх фотаздымкі разляцеліся вельмі шырока.

Аўтарка перформансу Юлія распавяла TJ, што рэакцыя выкладчыкаў была негатыўнай, але пры гэтым яны былі «ўсхваляваныя і нават напалоханыя». Студэнтка таксама дадала, што не хацела нашкодзіць іх кар'еры: «Я проста хачу, каб выкладчыкі ставіліся да ўсіх сваіх студэнтаў аднолькава і не бачылі ў нас звыклыя стэрэатыпы».

Магістрантка адзначыла, што і рэакцыя саміх студэнтаў таксама была неадназначнай. Калі дзяўчаты падтрымалі акцыю, то хлопцы «не ўбачылі ў выказваннях сэксізму і палічылі іх бяскрыўднымі жартамі».

Для Юліі дзіўна, што нехта не разумее сілу, якую могуць мець чужыя словы, асабліва прамоўленыя ў адукацыйнай установе.

«Я не хачу ганьбіць імя свайго факультэта, у нас шмат бліскучых выкладчыкаў, я шмат чаму тут навучылася. Але я лічу, што наш факультэт — прыклад праявы сэксізму не толькі ў вышэйшай адукацыі, але і ў палітыцы», — адзначыла дзяўчына.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура