Праект партала
Навокал
29.03.2018 / 22:16
На мінскіх вуліцах з'явіліся цікавыя люстэркі, у якіх свет бачыцца па-новаму ФОТЫ2

Люстэркі-інсталяцыі створаныя, каб даць магчымасць жыхарам, якія ўвесь час некуды бягуць, спыніцца і зірнуць на ўсё пад іншым вуглом. Ну ці проста зрабіць крутое сэлфі.

Гэта праект кінафестывалю «Паўночнае ззянне» i Hutkasmachnaa studio. Яго канцэпцыя ідэальна кладзецца на слоган сёлетняга фестывалю — «Змяні вугал зроку».

Люстэркаў агулам дзесяць, усе яны ў Мінску, у розных месцах. Таму не забывайце глядзець па баках, калі будзеце спяшацца на працу, вучобу ці ў кіно. Раптам якое трапіцца і вам на вочы?

А праграму кінафестывалю можна зірнуць тут. Яшчэ ёсць час да яго падрыхтавацца, ён стартуе 19 красавіка.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура