У галасаванні ГА «Нараджэнне» прынялі ўдзел 1344 анкеты — так з'явіўся рэйтынг «Белы бусел», які дапаможа парадзіхам і іх сем'ям у выбары месца з'яўлення малога.
У падвядзенні вынікаў былі ўлічаны такія крытэрыі, як колькасць тых, хто прагаласаваў за ўстанову аховы здароўя, сярэдняя адзнака, размеркаванне адзнак па радзільні, агульная колькасць добрых водгукаў і колькасць станоўчых водгукаў, пакінутых аб медыцынскіх работніках у дадзенай установе аховы здароўя.
1. Радзільня № 6 (6-я гарадская клінічная бальніца)
2. Мінская абласная радзільня
3. Рэспубліканскі НПЦ «Маці і дзіця»
1. Мінская абласная радзільня (4,4)
2. Радзільня № 6 (4,3)
3. Радзільня «Маці і дзіця» РНПЦ (4,26)
4. Радзільня № 5 (4,14)
5. Радзільня № 2 (4,08)
6. Радзільня № 1 (3,5)
7. Радзільня № 3 (3,4)
У дужках — сярэдняя адзнака радзільні.
1. Радзільня № 6 (85,5)
2. Мінская абласная радзільня (84,3)
3. Радзільня № 5 (83,5)
4. Радзільня «Маці і дзіця» РНПЦ (83,1)
5. Радзільня № 2 (79)
6. Радзільня № 1 (56,1)
7. Радзільня № 3 (54,5)
У дужках — агульная колькасць станоўчых водгукаў (4-5).
Топ-5 лекараў па колькасці водгукаў
1. Борыс Ірына Васільеўна (радзільня № 6)
2. Адзінцова Наталля Аляксандраўна (радзільня № 6)
3. Нікіцін Дзмітрый Анатольевіч (радзільня № 6)
4. Капусціна Алена Расціславаўна (радзільня № 6)
5. Шмакаў Канстанцін Іванавіч (Мінская абласная радзільня)
1. Сідарэнка Данута Эдвардаўна (радзільня № 6)
2. Бруй Алена Леанідаўна (радзільня № 6)
3. Бярозка Сняжана Сігізмундаўна (Мінская абласная радзільня)
4. Шуцько Алена Антонаўна (Мінская абласная радзільня)
5. Вольга
— Некаторая колькасць станоўчых водгукаў дасталася акушэрцы пад імем Вольга, — распавядаюць у ГА «Нараджэнне». — Гэта атрымаўся зборны вобраз. Можна меркаваць, што многіх добрых акушэрак завуць Вольга. З іншага боку, магчыма, гэта з'яўляецца паказчыкам таго, як мала жанчын ведаюць сваю акушерку па імені і прозвішчы, гэта значыць не ведаюць яе асабіста. Яны сустракаюць яе ўпершыню ўжо ў родах. Ці павінна так быць?
Многія жанчыны не ведаюць, што маюць права выбіраць, у якой радзільні нараджаць.
Вядома, пры выбары варта ўлічыць, што не ўсе жанчыны валодаюць хвацкім здароўем. Таму калі ў жанчыны ёсць нейкія асаблівасці цяжарнасці ці хранічныя захворванні, ёй неабходна ўлічваць, што ў нашых радзільняў ёсць і спецыялізацыя.
Напрыклад, у 1-й гарадской клінічнай бальніцы спецыялізуюцца на родах жанчын з эндакрыналагічнай паталогіяй, з паталогіямі сардэчна-сасудзістай сістэмы.
Спецыялізацыя 2-й радзільні — заўчасныя роды.
У 3-й бальніцы аказваюць дапамогу ў родах жанчынам з хваробамі нырак і іншымі.
У цэнтры — лепшая доктарка ў рэйтынгу «Белы бусел» Ірына Васільеўна Борыс.