Праект партала
Рост
01.06.2018 / 16:50
Аліна Талай перамагла ў спаборніцтвах з рэкордам Беларусі, ды і прабегла так, як не бегалі еўрапейкі з 1992 года4

У аўстрыйскім Сэнт-Пельтэне праходзілі міжнародныя спаборніцтвы Liese Prokop Memorial. Беларуска Аліна Талай стала першай на дыстанцыі 100 метраў з бар'ерамі і ўсталявала рэкорд краіны з вынікам 12,41 секунды.

Папярэдні нацыянальны рэкорд на гэтай дыстанцыі быў роўны 12,63 і быў усталяваны Алінай у фінале чэмпіянату свету ў Пекіне ў 2015 годзе, дзе наша лёгкаатлетка заваявала бронзавы медаль.

У сацсетках Аліна падзялілася эмоцыямі:

— Толькі што даведалася, што еўрапейкі не бегалі настолькі хутка з 1992 года! О майн гад! Павінна прызнаць, што я вельмі шчаслівая і ганаруся гэтым вынікам, асабліва пасля майго рашэнне трэніравацца самастойна. Але цяпер я ведаю, што я на правільным шляху і спадзяюся, што змагу яшчэ лепш. Вялікі дзякуй усім маім сябрам і блізкім мне людзям, якія падтрымлівалі мяне апошнія месяцы.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура