Праект партала
Навокал
05.07.2018 / 14:04
Юрый Вяргейчык выбачыўся за словы пра футбол як нежаночы від спорту7

Днямі генеральны сакратар Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» Юрый Вяргейчык у інтэрв'ю на «Беларусь-5» заявіў, што не лічыць футбол жаночым відам спорту, а прызначэнне жанчын, на яго думку, — нараджаць. Сёння на сайце федэрацыі з'явілася афіцыйная заява ад імя БФФ і дапоўненая словамі Ю.Вяргейчыка.

Фота fcshakhter.by/.

«Жаночы футбол — неад'емная частка сусветнага спартыўнага руху. Усведамляючы гэта і падзяляючы прынцыпы ўсеагульнай роўнасці, якія дэкларуюць УЕФА і ФІФА, мы робім свой уклад у падтрымку гэтага напрамку. У прыватнасці, АБФФ на штодзённай аснове абслугоўвае нацыянальныя жаночыя і дзявочыя каманды краіны, праводзіць першынство рэспублікі, у якім выступае 8 клубаў, а таксама арганізуе цэлы комплекс маштабных мерапрыемстваў па масавым футболе ў розных кутках Беларусі… Мы паважаем права жанчын на выбар прафесійнай дзейнасці і вітаем сітуацыі, калі прыярытэты аддаюцца спорту, — гаворыцца ў заяве. — А таму хочам высветліць пазіцыю генеральнага сакратара Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» Юрыя Вяргейчыка, агучаную ў ходзе інтэрв'ю прадстаўніку НДТРК.

«Перш за ўсё хачу падкрэсліць, што паважліва стаўлюся да жаночага спорту ў цэлым і футболу, у прыватнасці. Кожны чалавек мае права сам выбіраць, чым займацца ў жыцці — без аглядкі на прыватныя меркаванні навакольных, у тым ліку генеральнага сакратара федэрацыі футбола.

Я выдатна знаёмы з Статутам АБФФ, мэтамі арганізацыі і разумею, што развіццё жаночага футбола — адзін з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці Асацыяцыі. Гэтаму віду спорту, як і раней, будзе нададзена пільная ўвага: ад аматарскіх спаборніцтваў да выступленняў нацыянальнай зборнай.

Засмучаны, што мае словы выклікалі негатыўную рэакцыю ў грамадстве і былі ўспрынятыя ў кантэксце перспектыў жаночага футбола Беларусі. Хацеў бы прынесці прабачэнні ўсім, каго закранулі або пакрыўдзілі мае словы», — адзначае Ю. Вяргейчык.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура