Праект партала
Рост
31.07.2018 / 08:26
Азаранка адзначыла дзень нараджэння пераможным стартам на турніры ў Сан-Хасэ2

Беларуска Вікторыя Азаранка з перамогі стартавала на турніры ў Сан-Хасэ (ЗША) з прызавым фондам 733 000 даляраў.

Фота twitter.com/WTA.

У матчы 1-га круга Вікторыя Азаранка (№ 108 рэйтынгу WTA) у трох сэтах перамагла ўкраінку Кацярыну Бандарэнку (№ 79 WTA) - 6:3, 6:7 (7:9), 7:5. Паядынак працягваўся 2 гадзіны 40 хвілін.

Па-беларускім часе матч прайшоў ранняй раніцай 31 ліпеня, у гэты дзень Азаранка адзначае свой дзень нараджэння, Вікторыі споўнілася 29 гадоў.

Суперніцай Азаранкі ў 2-м крузе стане 7-я ракетка свету іспанка Гарбін Мугуруса, пасеяная на турніры пад 1-м нумарам. З асноўнай сеткі турніру ў Сан-Хасэ пачне выступленні і беларуска Вера Лапко (№ 69 WTA). Яе суперніцай стане кітаянка Шуай Чжан (№ 32 WTA).

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура