Французскі дызайнер Сымон Порт Жакмюс прыдумаў парадаксальны трэнд — малюсенькія сумкі, у якія не змесціцца нават крэдытная картка.
Як зазначае The Guardian, у мікраскапічную сумачку можна пакласці хіба што «пару цукерак і адзін навушнік AirPod».
Каму патрэбна такая сумка? Мабыць, яшчэ і пакупнікам Louis Vuitton — яны таксама нядаўна выпусцілі сумку памерам з футляр ад памады, якую можна купіць за 1740 долараў.
Недарэчныя і сімпатычныя малюсенькія сумачкі маментальна заваявалі інстаграмы — пакуль моднікі такім чынам дэманструюць свой статус, звычайныя карыстальнікі складаюць жарты накшталт «нарэшце з'явілася сумка, куды змесцяцца ўсе мае грошы».
★ Калі хтосьці штосьці прыдумляе, ён ня можа быць на ўсе сто упэўненым, што ягоная прыдумка стане трэндам. Таму за выраз «прыдумаў трэнд», аўтар, карацей, пакіньце памяшканьне! ★
Ахахахах сумка в которую поместится белорусская зпха стоит 1740$ Ахахахах парадокс))) печально жля рбшника это сумма такое явление как не знаю даже например увидеть нло.....