Проект портала
Дома
15.05.2019 / 14:07
Вышел белорусско-русский словарик-раскраска для дошкольников

Дзіцячы слоўнічак-размалёўка для першакласнікаў і дашкольнікаў дапаможа паспяхова справіцца з вучэбнай праграмай па беларускай мове. Гэта не звычайны слоўнік — гэта рабочы сшытак для малянят, дзе можна тварыць і вучыцца адначасова.

Ужо цяпер бацькі, якім важна зрабіць для дзіцяці працэс навучання ў школе камфортным, могуць замовіць слоўнік праз краўдфандынгавую платформу Ulej.

Чаму бацькам варта звярнуць на гэта ўвагу?

Цяперашнія падручнікі прыдатныя для дзяцей, якія чуюць беларускую мову да таго, як прыходзяць ў школу. Але часам гэта не так, а значыць, не абысціся без метадычных матэрыялаў. Задача слоўнічка — даць дзецям інструмент для навучання, адаптаваны пад іх узрост. Большасці першакласнікаў 6 гадоў, ім прасцей за ўсё развівацца ў фармаце гульні, таму ў слоўніку ёсць малюнкі для размалёўвання.

Слоўнік разбіты на раздзелы, якія адпавядаюць падручніку па беларускай мове для першага класа. Словы напісаныя буйным вясёлым шрыфтам.

«Я нарадзілася і вырасла ў Казахстане, таму мне было вельмі складана дапамагчы дзіцяці з беларускай мовай. Размаўляючы з іншымі бацькамі, я зразумела, што гэта агульная праблема — вельмі цяжка дапамагаць дзіцяці вывучаць беларускую мову, калі сам на ёй не размаўляеш. Слоўнічак дапамагае справіцца з гэтай сітуацыяй», — распавядае стваральніца слоўнічка Вольга Завізіённая.

Слоўнічак друкуецца на тоўстай паперы, таму яго можна размалёўваць фламастармі, не баючыся сапсаваць іншыя старонкі. Аб’ём — 70 старонак, памер — 16х22 см. Такую кнігу зручна браць з сабой ці насіць у партфелі. Кошт — 7 рублёў.

Падрабязную інфармацыю пра слоўнічак і ўмовы замовы можна знайсці тут.

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРОЕКТ2 материала Шура-бура