Праект партала
Густ Як выглядалі б Купала, Геніюш і Багдановіч гэтай восенню? ФОТЫ18
27.11.2017 / 09:02

Позняя восень — такая змрочная пара, хіба яе можна любіць? Каб трохі развеяцца і сагрэцца, давайце пачытаем добрыя вершы класікаў нашай літаратуры. Сучасна гучаць, праўда? Давайце, каб яшчэ зменшыць дыстанцыю, паспрабуем уявіць, як выглядалі б сёння тыя, хто іх пісаў. 

Стыль Янка Купала: элегантнасць

Гэтую яго рысу не раз адзначалі сучаснікі. Узнёсласць, лёгкасць, элегантнае стаўленне да жыцця, і разам з тым глыбіня думак. Купала быў адным з стваральнікаў Беларусі, ён даў новы кірунак нацыянальнай літаратуры, але не забываўся і на простыя радасці жыцця.

Абутак: Marko, штаны: Colin’s, гаманец: Colin’s, джэмпер: Colin’s.

Песняй вясны лебядзінаю,
Скінуўшы зімнія чары,
Шэпчуцца явар з калінаю
Ў сумнай даліне над ярам…

Стыль Ларыса Геніюш: моц 

Строгасць, сіла, самакантроль — гэта яе. Пакручастыя дарогі свайго лёсу, якія сагнулі б і дужага мужчыну, яна прайшла з высока ўзнятай галавой. Разам з тым выхаванне, жыццё на Захадзе дадаюць у стыль нотку еўрапейскасці.


Сукенка: Concept Club, каралі: Concept Club, капялюш: Concept Club, сумка: Concept Club, паліто: Concept Club.

Малюе восень лісце акварэллю,
ды круціць ветрам каляровы рой,
чырвоны тон пераплятае зелень,
красуюць дрэвы ў ткані залатой.

Стыль Якуб Колас: практычнасць

Яна была ўласцівая Якубу Коласу як у жыцці, так і ў паэзіі. Нават час сядзення ў турме ён выкарыстаў, каб пісаць паэму «Новая зямля», а каля свайго мінскага катэджа ён сеяў жыта (а не садзіў ружы, як Янка Купала). Адзявайцеся зручна, проста, стыльна — і будзеце як дзядзька Якуб.

Абутак: Marko, джынсы: Colin’s, кашуля: Colin’s, куртка: Colin’s.

Не сядзіцца ў хаце
Хлопчыку малому:
Кліча яго рэчка,
Цягнуць санкі з дому…

Стыль Канстанцыя Буйло: фантазія

Канстанцыю Буйло можна назваць вучаніцай Купалы — ён рэдагаваў яе першы зборнік вершаў «Курганная кветка». А аформіў тую кніжку вялікі рамантык і фантазёр, мастак Язэп Драздовіч. А верш Канстанцыі «Люблю мой край» стаў народнай песняй:

Спадніца: Concept Club, сумка: Concept Club, джэмпер: Concept Club, капялюш: Concept Club.

…Люблю зіму з яе марозам,
Што вокны прыбярэ ва ўзор,
І белы снег, што, ўкрыўшы поле,
Ірдзіцца бляскам ясных зор.

Стыль Максім Багдановіч: неакласіка

На захаваных фотках Багдановіч застаўся ў гімназічным шынялі ды ў вучнёўскім сурдуце з строгім каўняром. Мы можам толькі фантазіраваць, якую адзежу б выбраў наш паэт, дзякуючы якому беларуская літаратура ўзбагацілася ўсімі класічнымі стылямі і формамі сучаснай паэзіі…

Абутак: Marko, джынсы: Colin’s, кашуля: Colin’s, жакет: Colin’s.

У бубны дахаў вецер б'е,
Грыміць па ім, звініць, пяе, 
І спеў ліецца ўсё мацней, — 
Гулянку справіў пан Падвей. 

У бубны дахаў вецер б'е, 
Грыміць па ім, звініць, пяе. 
Ўскіпела снежнае віно, 
І белай пенай мкне яно…

Стыль Алаіза Пашкевіч: палёт

Яна ўся сатканая з актыўнасці, грамадскай дзейнасці. Яе жыццё — гэта памкненне, палёт. Яна такая і ў працы, і ў каханні. Такі і яе стыль: вопратка не павінна замінаць палёту.

Сукенка: Sister’s, абутак: Sister’s, хустка: Sister’s, каралі: Sister’s.

Люблю мoй caд y пoзнy вoceнь,
— Як плoд звicae дa зямлi,
Як гoлкi cыплюццa aд coceн,
Як зaлaцяццa cлiў лicткi.

Люблю мoй caд y кpэпкy зiмy,
— Як y кpыштaлax ўвecь дpыжыць…

Стыль Максім Танк: воля да перамогі

Дух змагання, воля да перамогі — вось што вызначае маладую паэзію Максіма Танка. Чаму б не ўявіць яго ў спартовым гарнітуры?

Куртка: Sportmaster, штаны: Sportmaster, абутак: Sportmaster.

Дзень цэлы плавалі вятры
Над восенню палёў бязмежных,
Пад вечар снегам завірыў
Спазніўшыся кудлаты снежань.

Ён ахінуў стагі лугоў,
Як верацёны, снежнай воўнай,
З-пад Налібок, з балот, лясоў
Плыты ільдзін пагнаў па Нёмну.

Ён хвалі дрэмлючай раллі
Рвануў за вараныя грывы, —
I ажылі, і паплылі
На бор уздыбленыя нівы.

Стыль Наталля Арсеннева: арыстакратычнасць

Мала хто ведае, што беларуская паэтка, выпускніца Віленскай беларускай гімназіі і любімая вучаніца Максіма Гарэцкага была паводле паходжання расійскай арыстакраткай.

Падкрэсленае пачуцце ўласнай годнасці, нават велічнасць у паводзінах — падбіраем вопратку.

Спадніца: Oodji, блузка: Oodji, паліто: Oodji.

Хай жаўцее, сціхае сад з кажнай гадзінай,
сонца косы гарачыя ўсюды не сее,
хай гарыць, як агонь, ліст чырвонай асіны,
хай апошнія кветкі у садзе жаўцеюць, —
будзем чакаць вясны!

Апрануцца як класік ці стварыць свой уласны стыль дапаможа гандлёвы цэнтр «МОМО» (Партызанскі праспект, 150А).

Замежнае ўнітарнае прадпрыемства «БелВілесдэн» УНП 800001064

Nina.nn.by, ілюстрацыі Волі Афіцэравай

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні