Праект партала
Накіпела «Вываліла цыцку ў грамадскім месцы!» Новы халівар у сацсетках30
09.05.2019 / 11:24

У сацыяльных сетках апошнія дні разгарэлася сапраўдная спрэчка паміж жанчынамі: ці нармальна гэта карміць немаўля грудзямі ў грамадскіх месцах? 

Пачалося ўсё з выказвання мастачкі Нікі Сандрас, якое выклікала рэзкае абурэнне многіх мам. Так можа пісаць толькі жанчына, якая сама не гадавала дзіця, пісалі яны. У выніку Сандрас вымушаная была зняць першы пост і паставіць новы:

Амаль усе мамы выказаліся за тое, што гатовы карміць дзетак дзе і як заўгодна, абы дзіця не плакала. Пры гэтым, рэакцыя людзей на гэта бывае абсалютна рознай. 

«У гандлёвым цэнтры саджуся на канапу, торбай прыкрылася. А тут хлопец малады, гадоў дваццаці пяці, проста нахабна, ушчыльную падышоў да мяне — з тэлефонам здымае мяне на відэа. Я нават не зразумела спачатку, чаго ён хоча. Ігнарую яго каментары, засяродзілася на дзіцяці, а сама ледзь не плачу ад прыніжэння», — дзеліцца сваім негатыўным досведам адна з жанчын.

Журналістка Альгуня Камягіна, мама пяцімесячнай дачкі, да кармлення ў грамадскім месцы ставіцца так:

«Я кармлю ў грамадскіх месцах. Прыкрываюся хустачкай. Часам нават не відаць, што мы кормімся. Мне неяк пляваць на тых, каго гэта раздражняе. Мяне вось раздражняюць п'яныя мужыкі за суседнім столікам у кафэ, напрыклад. Яшчэ не хапала, каб я сарамліва шукала месца, дзе пакарміць дзіцё».

«Мне некамфортна, калі хтосьці корміць грудзьмі побач са мной, — расказвае Юлія. — На мой погляд, гэта працэс інтымны, я да гэтай чужой інтымнасці не гатовая.

Зразумела, што бываюць сітуацыі, калі такога нельга пазбегнуць: напрыклад, у месцы, дзе няма ніякай прыдатнай прасторы для кармлення. Але я нярэдка бачу, што жанчыны проста паводзяць сябе так, як зручна ім, не задумваючыся аб пошуку кампрамісу з іншымі людзьмі. Неяк у нас у гасцях была сям'я з маленькім дзіцем. Дарослыя сядзелі абедалі. Малы выдатна гуляў. Затым мама, не ўдакладняючы ні ў каго, ці будзе такі падыход дарэчны, прама за агульным сталом агалілася і стала карміць дзіця. Пры гэтым побач былі яшчэ некалькі пакояў, дзе можна было гэта зрабіць. Ёй проста было так зручна. А іншым людзям за сталом — не».

Сваё меркаванне на кармленне ў грамадскім месцы выказала і журналістка, і таксама мама, Марыя Малевіч: «Я ніколі не бачыла жанчын, што кормяць на вуліцы. Справа не ў тым, што іх няма. Справа ў тым, што я не прыглядаюся да людзей навокал. Таму мне незразумелыя гэтыя заломаныя рукі «кормяць на дварэ». Блін, не лезь у чужы станік, і ўсё будзе ок».

А як лічаце вы, карміць грудзямі ў грамадскіх месцах прыстойна?

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні