Праект партала
Густ
15.05.2017 / 00:53
Як выглядае сучасная беларуская мода ФОТЫ15

У межах 14-га сезона беларускага тыдня моды прайшоў конкурс маладых дызайнераў «New names Belarus Fashion Week». З 16 удзельнікаў у фінал выйшлі васьмёра. Трое з іх у выніку атрымалі магчымасць запусціць сваю калекцыю ў вытворчасць.

Дык якую ж вопратку мы зусім хутка зможам убачыць у вітрынах нашых крам?

У мужчынскай намінацыі перамаглі адразу дзве калекцыі, створаныя дызайнерамі Юліяй Акула і Энам Эніякпонам. І дзяўчына, і хлопец зрабілі акцэнт на спартыўнасці і камфорце.

Калекцыя Юліі Акула.

Мужчынскае адзенне вачыма Эна Эніякпона.

Найлепшай жаночай калекцыяй прызналі лукі ад творчага тандэма Алены Кароль і Аляксандра Шпунтава. Яны вырашылі апрануць кабет у цалкам чорны колер, разбавіўшы яго какетлівымі стужкамі і шнуроўкай. Выглядала даволі гатычна, зацаніце самі.

А вось такія калекцыі былі ў іншых фіналістаў конкурсу.

Ноткі дзікай прыроды ад Кацярыны Барсуковай.

Мужчынскія і жаночыя строі, створаныя Валерыяй Каплан.

Мадэлі ў вобразах дзяцей галактыкі ад Вікторыі Каральчук.

Жаночая калекцыя на кожны дзень ад Валянціны Небарской.

Рамантычныя рэчы-трансформеры by Паліна Шамякіна.

Увогуле ж з 11 па 14 мая на Belarus Fashion Week былі прадстаўлены больш за 20 калекцый мужчынскага, жаночага і дзіцячага адзення ад такіх дызайнераў і брэндаў як Alena Goretskaya, BOITSIK, NAVY, ton-in-ton, Candy Lady, T.Efremova і многіх іншых.

Шосты год запар арганізатары BFW, акрамя асноўнай мэты — аб’яднаць і папулярызаваць дзейнасць тых, хто стварае сучасную беларускую моду — імкнуцца рабіць сацыяльны ўнёсак.

Цяпер адзін з асобных праектаў быў прысвечаны барацьбе са СНІДам. У межах акцыі «Fashion Aids Line» дызайнеры стваралі ўборы з выкарыстаннем афіцыйнага міжнароднага сімвала барацьбы з хваробай: чырвонай стужачкі, але з беларускім арнаментам.

Кацярына Карпіцкая, фота Настассі Роўды

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура