Праект партала
Стасункі
15.06.2017 / 14:18
Найлепшы малады даяр Беларусі шукае каханую праз сацсеткі22

У вёсцы Цёмны Лес Дрыбінскага раёна, дзе жыве Міхаіл Астраўцоў, патэнцыйных нявест няма, таму ўладальніку ганаровага звання конкурсу «Беларускі майстар — 2017» застаецца спадзявацца толькі на сучасныя тэхналогіі.

Пераможца. Фота Аляксандра Храмко.

Як паведамляе horki.info, тэхнікай даення мужчына авалодаў яшчэ ў дзяцінстве. Амаль 7 гадоў працуе на ферме на раздою маладых кароў, якія толькі ацяліліся. «Працоўны дзень пачынаецца а шостай раніцы, а заканчваецца ў восем вечара, з перапынкамі паміж даеннямі. Ад хаты да фермы каля двух кіламетраў. Узімку — пешшу, а летам — на ровары дабіраюся, прывык». Увесь вольны час Міхаіл бавіць у агародзе. Здараецца, наведвае клуб. То бок, хлопец спартыўны і актыўны. Жыве, праўда, разам з бацькам, але ў некаторых абставінах два гаспадары ў доме — гэта толькі плюс.

Так што, беларускія нявесты, адгукніцеся! Міхаіла лёгка можна знайсці ў Аднакласніках.

КК

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура