Праект партала
Тое-сёе
21.09.2017 / 10:59
Беларускі кухар прыдумаў «Плешчаніцкія пяздушкі» ФОТЫ76

«Арт-аб'ект, які можна з'есці, дызайнерскі шэдэўр ад мастака і кухара Якуба Харэўскага са смачнай вонкавай і ўнутранай эстэтыкай, які спалучае ў сабе традыцыйны беларускі кантэнт і мадэрнісцкі лэйаут», — так Аляксандра Мацкевіч прэзентуе кулінарна-мастацкі эксперымент у суполцы «Кулінарыя па-беларуску».

Адзначаецца, што аўтар «Плешчаніцкіх пяздушак» афармляў свой твор уручную. Гучную назву ён падмацаваў каларытнымі малюнкамі з вершаванымі радкамі.

«Пяздушкі» — бездражджавыя, зробленыя падпольна-партызанскім шляхам піражкі з начыннем з капусты, грыбоў, бульбы, рысу з яйкам і зелянінай», — гаворыцца ў апісанні.

Што вы думаеце пра такую кулінарыю?

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура