Праект партала
Тое-сёе
10.10.2017 / 18:10
Брытанка выйшла замуж за свайго сабаку15

43-гадовая брытанка Вільгельміна Морган Калахан, расчараваўшыся ў мужчынах, выйшла замуж за ўласнага сабаку, піша Metro.uk.

Тут і ніжэй фота РА

«Жаніхом» стаў маленькі ёркшырскі тэр'ер Гары, якога Калахан называе «Мой кароль». Жанчына сцвярджае, што ні ад аднаго мужчыны яна не атрымлівала столькі падтрымкі і дабрыні.

З моманту іх знаёмства ў жыцці Вільгельміны было многае — страта працы, недахоп грошай і нават затапленне дома, і падчас усіх гэтых няўдач Генры паказаў сябе як ідэальны спадарожнік і заўсёды знаходзіўся побач.

Рэгістрацыя адносін пары адбылася ў інтэрнэце ў прысутнасці сведак, бо шлюбы паміж людзьмі і жывёламі афіцыйна забароненыя, аднак жанчына ўсё роўна лічыць гэты шлюб духоўным і больш каштоўным, чым нейкія паперы і фармальнасці.

Раней мы пісалі, што італьянка зладзіла пышнае вяселле сама з сабой.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура