Праект партала
Рост
18.10.2017 / 11:51
Натхненне: інстаграм маркетолага Рыты Мікуліч і яе сабакі Рычарда1

Штотыдзень мы дзелімся з вамі талковымі профілямі. Для натхнення і не толькі. Кожную сераду — новая гераіня ці герой!

Сёння ў выпуску — інстаграм Рыты Мікуліч пра любоў да жывёл, кніжак, выпечкі і раслін.

Рыта вядзе інстаграм з 2013 года, але менавіта са з’яўленнем сабакі ў доме ён здабыў сваю разынку. Сёння інстаграм замяняе Рыце амаль усе іншыя сацсеткі.

«Рыч з'явіўся ў нас на дзень касманаўтыкі ў 2014 годзе. Знайшлі мы яго па нейкай аб'яве, дзе аддавалі шчанятак за сімвалічны кошт. Там былі белыя і чорныя пухнатыя камячкі, і адзін шакаладны прыгажун. Хутка ён сядзеў у мамы на каленях у машыне», — расказвае Рыта.

Рычард стаў сапраўднай зоркай інстаграма і яго любяць не менш, чым парады Рыты па выпечцы ці пасты пра догляд за сабой. Рыч, відаць, адчувае сваю папулярнасць, таму, калі ёсць настрой, з задавальненнем можа пазіраваць на камеру.

❤️

Публикация от M A R G A R I T A (@mklch)

Альстромерии - новая любовь

Публикация от M A R G A R I T A (@mklch)

КК

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура