Бразільскі фотамастак Маркас Альберці стварыў дзёрзкі і захапляльны праект пра жаночае сэксуальнае задавальненне.
У здымках узялі ўдзел 20 жанчын з розных краін свету. І больш сэксуальна адкрытых, як ЗША ці Францыя, і больш закрытых, як Кітай ці Сінгапур.
Для праекта Маркас арганізаваў адмысловую фотазону. Мадэлі, якія перажывалі аргазм з дапамогай вібратара, па пояс былі схаваныя спецыяльнай шырмай. Фатограф бачыў толькі твар жанчын і фіксаваў на ім эмоцыі да аргазму, падчас яго і пасля.
«Асноўны мэсэдж: усе жанчыны маюць права кантраляваць сваё палавое жыццё, незалежна ад мінулага. Жанчыны мусяць свабодна распараджацца сваім целам і атрымліваць у сувязі з гэтым крыху вяселля, радасці ці задавальнення», — гаворыцца ў апісанні праекта.
А вось як адбываўся сам працэс здымкаў:
Цалкам зірнуць праект можна на сайце фатографа.
Nina.nn.by