Сёння — маці драконаў. Заўтра — Спайдэрмэн. Беларуска Ірына Сабецкая з дапамогай макіяжу і адзення стварае проста фантастычныя вобразы папулярных персанажаў з кіно, мульцікаў і коміксаў.
Дзяўчыне 23 гады, мэйкап — гэта яе захапленне, але яна не выключае, што хобі ў хуткім часе стане яе працай.
Вынікамі сваіх эксперыментаў над знешнасцю дзяўчына дзеліцца ў інстаграме.
КК