Праект партала
Тонус
05.11.2017 / 15:57
Фатограф зняла жанчын у вар'яцкіх аксэсуарах для «паляпшэння знешняга выгляду»13

«Выпрамляльнік носа», бандаж супраць падвойнага падбародка, маска ад зморшчкаў — уся гэтая «індустрыя хараства» падобная да прылад катавання часоў Сярэднявечча, і такога ў інтэрнэце свет.

Усе яны зробленыя для таго, каб нібыта «пазбавіць жанчын ад недахопаў». Большасць адкрыта нагадвае развод. Аднак на што толькі не ідуць некаторыя людзі, каб дасягнуць ідэалаў прыгажосці. Фатограф з Латвіі Эвія Лайвіна адшукала ў інтэрнэце самыя мудрагелістыя beauty-дапаможнікі і стварыла з імі фотасерыю.

«Маёй мэтай было паказаць людзям, як далёка мы можам зайсці ў імя прыгажосці. Так шмат людзей пакутуюць ад нізкай самаацэнкі, думаюць, што яны не адпавядаюць нейкім стандартам з часопісаў. Гэта ўсё вельмі сумна. У сваёй фотасерыі я паказваю толькі пацешны бок гэтага монстра ўнутры нас», — распавяла Эвія Dailymail.

Альтэрнатыва для тых, хто не хоча «ісці пад нож»: маска, якая падцягвае скуру.

Яшчэ адна маска.

Вытворцы гэтай рэчы абяцаюць зрабіць нос роўным.

А гэта спатрэбіцца тым, хто марыць пра ідэальныя бровы.

Каб вусны былі, як у Джалі.

Паходзіць на нагавіцы з дзіркамі, але гэты сродак «здольны перамагчы маршчыны».

А гэта выпрамляльнік носа.

Бандаж супраць падвойнага падбароддзя.

Увільгатняльнік вуснаў, замена памады.

КК

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура