Праект партала
Тое-сёе
12.11.2017 / 11:42
Яшчэ адна беларуская тэнісістка чакае дзіця3

Не толькі Вікторыя Азаранка прапускае фінал Кубка Федэрацыі па сямейных абставінах. Па падобных прычынах у каманду не заяўленая і Вольга Гаварцова.

Як стала вядома «Салідарнасці», Вольга Гаварцова цяпер чакае папаўнення. Хлопец дзяўчыны — хакеіст.

На цікавае становішча тэнісісткі падчас прэс-канферэнцыі напярэдадні фіналу намякнуў і трэнер жаночай беларускай зборнай Эдуард Дуброў.

«Воля цяпер у Мінску. На матчы яна павінна прыйсці, ва ўсякім разе абяцала. У яе хутка плануюцца змены ў жыцці — станоўчыя. Мы вельмі рады за яе. Яна зрабіла вялікі ўнёсак у наш поспех — гуляла ў Канадзе, Расіі і ў нас дома. Добрага здароўя ёй і поспехаў у жыцці».

Вользе Гаварцовай 29 гадоў. Яна перамагала на васьмі турнірах WTA у пары, была 35-й ракеткай свету ў адзіночцы, а на Шлемах даходзіла да чвэрцьфіналу Уімблдона ў 2015-м годзе.

Гаварцова — адна з самых дасведчаных тэнісістак Беларусі. За зборную яна гуляе з 2008 года. За гэты час яна правяла на корце 39 матчаў.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура