На момант нараджэння хлопчык, якога назвалі Савелем, меў вагу 4346 грамаў і рост 54 сантыметры.
Радаснай навіной Паліна падзялілася з прыхільнікамі ў інстаграме.
Гэта ўжо другое дзіця ў яе і мужа Артура. Пяць гадоў таму ў іх нарадзілася дачка Руслана.
Незадоўга да другіх родаў Смолава паказала, як выглядаў яе жывот на 39 тыдні цяжарнасці.
Ад 2008 года беларуская спявачка Паліна Смолава жыве і працуе ў Расіі. У 2006 годзе яна прадстаўляла Беларусь на «Еўрабачанні».
Nina.nn.by