Праект партала
Навокал
20.12.2017 / 13:10
«Яна ведала»: з'явіліся плакаты, якія вінавацяць Мэрыл Стрып у маўчанні пра Вайнштэйна9

На думку аўтараў, актрыса ведала пра злачынствы прадзюсара, але нічога не рабіла.

Фота The Hollywood Reporter.

Ананімныя вулічныя мастакі павесілі ў Лос-Анджэлесе некалькі плакатаў з фотаздымкамі Мэрыл Стрып і надпісам «Яна ведала». 69-гадовую актрысу абвінавацілі ў тым, што яна стасавалася з Харві Вайнштэйнам і ведала пра сэксуальныя дамаганні, але нікому не казала і нічога не рабіла, перадае The Hollywood Reporter.

Постары з'явіліся непадалёк ад студыі 20th Century Fox, якая ў хуткім часе павінна выпусціць фільм «Сакрэтнае дасье» са Стрып, і каля дома актрысы ў Пасадэне.

Фота The Hollywood Reporter.

Плакаты расклеілі пасля таго, як Мэрыл Стрып абвінавацілі ў замоўчванні сэксуальных дамаганняў Харві Вайнштэйна, з якім яны працавалі над фільмамі на працягу многіх гадоў. Роўз Макгоўэн заявіла, што актрыса «шчасліва працавала з монстрам» і прымала «фальшывыя ўзнагароды», але неўзабаве выдаліла твіт. У адказ Стрып адзначыла, што яе «не запрашалі ў гасцінічны нумар» і яна «не ведала пра злачынствы».

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура